Вы тут

На анлайн-курс па комплекснай сексуальнай адукацыі запрашаюць педагогаў


Лабараторыя інавацыйных праектаў сумесна з Інстытутам ЮНЕСКА па інфармацыйных тэхналогіях у адукацыі арганізуюць анлайн-курс “Комплексная сексуальная адукацыя: эфектыўныя метады навучання жыццёвым навыкам”.


Навучанне пройдзе з 30 кастрычніка па 27 лістапада (працягласць - 4 тыдні) на Міжнароднай платформе анлайн-курсаў EDU-HUB. Аб'ём курса складае 72 акадэмічных гадзіны. Навучанне праходзіць у зручны час, матэрыялы курса даступныя кругласутачна. Навучанне бясплатнае.

За аснову навучальнага курсу ўзята Міжнароднае тэхнічнае кіраўніцтва па сексуальнай адукацыі, выдадзенае ЮНЕСКА на рускай мове ў 2018 годзе сумесна з СААЗ, ЮНФПА, ЮНІСЕФ і ААН-Жанчыны. Навучальны курс абапіраецца на міжнародныя і мясцовыя практыкі, якія могуць прымяняцца ў распрацоўцы, рэалізацыі і ацэнцы школьных і пазашкольных навучальных праграм. Анлайн- курс будзе карысны настаўнікам, выкладчыкам, трэнерам і спецыялістам па рабоце з моладзю.

Навучальныя модулі ахопліваюць сучасныя падыходы да рэалізацыі фармальнай і нефармальнай адукацыі ў вобласці комплекснай сексуальнай адукацыі, патрэбы моладзі па ахове іх рэпрадуктыўнага і сексуальнага здароўя, рэалізацыю эфектыўных праграм. У працэсе навучання ўдзельнікі акрамя знаёмства з тэкставымі- і відэаматэрыяламі выконваюць і практыкум. Яны  самастойна распрацуюць сцэнарый заняткаў па адной з тэм курса, правядуць яго з групай падлеткаў і атрымаюць ад іх зваротную сувязь.

Для ўдзелу трэба зарэгістравацца не пазней за 28 кастрычніка. Пасля заканчэння анлайн-курса выпускнікі бясплатна атрымаюць электронны сертыфікат аб навучанні.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.