Вы тут

Малады чалавек патрабаваў грошы з бітай ў руках у Гродзенскім раёне


18-гадовы малады чалавек ў аграгарадку Верцялішкі Гродзенскага раёна пачаў вымагаць грошы ў пенсіянера і пагражаць яму бітай, паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.


Мясцовы жыхар 2001 года нараджэння ўчора каля 10 гадзін раніцы ў стане алкагольнага ап'янення знаходзіўся на вуліцы Савецкай. У руках у маладога чалавека была біта, з якой ён падышоў да выпадковага мінака. Зламыснік нацягнуў сабе на твар майку і, дэманструючы ў руках спартыўны інвентар, спачатку стаў патрабаваць у незнаёмага мужчыны закурыць, а потым і грошы. Калі атрымаў ад прахожага адмоўны адказ, падазраваны замахнуўся, каб нанесці мужчыну ўдар бітай.

Аднак пенсіянер 1957 года нараджэння змог абараніцца ад удару і забраць спортінвентар. У гэты момант зламыснік спалохаўся і ўцёк, а мужчына паведаміў аб тым, што здарылася ў міліцыю. Літаральна праз некалькі гадзін 18-гадовы юнак быў затрыманы. Супрацьпраўным паводзінам маладога чалавека дадзена прававая ацэнка. Крымінальная адказнасць за падобныя дзеі прадугледжана па артыкуле «Замах на рабаванне».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.