Вы тут

Інфляцыя налета — не вышэйшая за 5 %


Кіраўніцтва Нацыянальнага банка краіны ў 2020 годзе захавае пераемнасць абвешчанай раней палітыкі. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні праўлення Нацбанка Сяргей Калечыц падчас міжнароднай нумізматычнай канферэнцыі «Беларускаму рублю — 25».


«Ніякіх экстраардынарных мер не прадугледжана, на наступны год мы захоўваем рэжым манетарнага таргетавання, палітыка пераемная ў адносінах да таго, што мы робім цяпер», — сказаў Сяргей Калечыц, адказваючы на пытанне аб прагнозных дакументах на наступны год.

Асноўнай задачай будзе захаванне інфляцыі на ўзроўні не вышэй за 5 % у гадавым выражэнні. «У прагнозных дакументах закладваецца, што фінансавы рэгулятар працягне захоўваць пераемнасць палітыкі, накіраванай на забеспячэнне цэнавай стабільнасці, як гэта ёсць у цяперашні час. Натуральна, у прагнозных дакументах ёсць пытанне забеспячэння фінансавай стабільнасці, у плане грашова-крэдытнай палітыкі — задачы па падтрыманні ўзроўню золатавалютных рэзерваў, развіцці інструментаў фінансавага рынку, умацаванні банкаўскай сістэмы», — патлумачыў Сяргей Калечыц.

Акрамя таго, Нацыянальны банк Беларусі ініцыіруе ўвядзенне дагаворных тэрмінаў рэпатрыяцыі валютнай выручкі, заявіў намеснік старшыні праўлення Нацбанка.

«Сёння існуюць жорсткія тэрміны, хоць мы іх павялічылі, па рэпатрыяцыі выручкі ў Беларусь. Гэтыя тэрміны будуць замененыя на дагаворныя, гэта значыць рашэнне па тэрмінах будзе прымацца на ўзроўні прадпрыемстваў з улікам эканамічнай мэтазгоднасці», — адзначыў Сяргей Калечыц. Паводле яго слоў, асноўны прынцып будзе ранейшы: каб выручка ў краіну прыйшла, а ў якія тэрміны, прадпрыемствы будуць вызначаць самі.

Будуць адкарэктаваныя і іншыя меры рэгулявання. Цяпер для адкрыцця рахункаў юрыдычных асоб у замежных банках трэба звяртацца ў Нацбанк і атрымліваць дазвол, тое ж самае датычыцца аперацый фізічных асоб, звязаных з рухам капіталу. Гэтыя меры сыдуць, замест дазвольнага прынцыпу будзе рэгістрацыйны. Іншымі словамі, неабходна будзе з выкарыстаннем сістэмы маніторынгу паведаміць, што ёсць жаданне правесці адпаведную аперацыю, пасля чаго свабодна яе здзяйсняць.

Сяргей КУРКАЧ

Фота ў мініяцюры: gazetaingush.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Доктар Камароўскі: Паглядзіце, як елі нашы продкі. І выжылі

Доктар Камароўскі: Паглядзіце, як елі нашы продкі. І выжылі

Ён даў парады наконт харчавання і не толькі.