Вы тут

У Оршы ў цэнтры сацабслугоўвання з'явіўся лесвічны гусенічны пад'ёмнік


Большасць з нас зможа лёгка пераадолець некалькі прыступак лесвіцы, а вось для людзей, якія карыстаюцца інваліднай каляскай, яны стануць даволі сур'ёзнай перашкодай на шляху. Дапамагчы ў вырашэнні гэтай праблемы такім людзям цяпер можа лесвічны гусенічны пад'ёмнік «Барс».


На­вед­валь­ні­ца ад­дзя­лен­ня дзён­на­га зна­хо­джан­ня для ін­ва­лі­даў Лі­за­ве­та Кал­мы­ко­ва са спе­цы­я­ліс­там па са­цы­яль­най ра­бо­це Тац­ця­най Юр­ко.

Як паведамляе «Аршанская газета», нядаўна эксклюзіўная прылада з'явілася ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва раёна. Пакуль тэхналагічную навінку ў краіне выкарыстоўваюць толькі ў Мінску, Наваполацку і Оршы. Выраблена прылада ў Тальяці і прызначана для пад'ёму калясак вагой да 160 кілаграмаў. Мабільны пад'ёмнік кіруецца асобай-суправаджальнікам. «Барс» лёгка ўсталёўваецца на любую лесвіцу і зручны ў выкарыстанні. Неабходна проста закаціць на яго каляску, замацаваць яе, прышпіліць чалавека з інваліднасцю рамянём бяспекі і накіраваць пад'ёмнік уверх ці ўніз па лесвіцы.

— Часта карыстанне інваліднай каляскай абцяжарвае выхад за межы кватэры шматпавярховага дома. Пад'ёмная прылада «Барс» дапаможа людзям з інваліднасцю перасоўвацца па паверхах, дзе няма ліфта або пандуса, пашырыць доступ да аб'ектаў, перш за ўсё сацыяльнай сферы. Людзі, якія выкарыстоўваюць для перамяшчэння інвалідныя каляскі, змогуць у зручны для іх час прагуляцца па вуліцы, трапіць у аптэку, шпіталь. Дарэчы, для гэтых мэт яны могуць скарыстацца і дапамогай супрацоўніка цэнтра — спецыяліста па суправаджэнні, — кажа дырэктар ТЦСАН Аршанскага раёна Кацярына Муранкова.

Карыстацца прыладай можна бясплатна. Невялікая плата па сацыяльна нізкай цане прадугледжана толькі за дастаўку, пад'ём на патрэбны паверх і ўстаноўку лесвічнага пад'ёмніка.

Загаловак у газеце: Без перашкод

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Доктар Камароўскі: Паглядзіце, як елі нашы продкі. І выжылі

Доктар Камароўскі: Паглядзіце, як елі нашы продкі. І выжылі

Ён даў парады наконт харчавання і не толькі.