Вы тут

У Мінску дзве жанчыны пад выглядам перапісчыц выкралі 85 рублёў


Па дадзеных следства, днём 16 кастрычніка бягучага года дзве неўпаўнаважаныя жанчыны пад выглядам перапісу насельніцтва шляхам падману праніклі ў дом 85-гадовай жанчыны, дзе выкралі 85 рублёў, паведамілі ў Тэлеграм-канале СК.


 Следчымі сумесна з супрацоўнікамі міліцыі устанаўліваюцца асобы жанчын. Вывучаюцца запісы камер відэаназірання, усталяваных на бліжэйшых аб'ектах.

УСК па горадзе Мінску нагадвае:

  • па месцы жыхарства грамадзян перапісчыкі пачнуць працу толькі з 21 кастрычніка;
  • перапісчык павінен прад'явіць пасведчанне і пашпарт;
  • у работніка з сабой будзе сумка са спецыяльным лагатыпам і планшэт;
  • калі вы сумняваецеся, не ўпускайце ў кватэру незнаёмых людзей. Вы можаце пагутарыць на лесвічнай пляцоўцы;
  • як правіла, пажылыя людзі ў сілу свайго ўзросту і стану здароўя з'яўляюцца больш даверлівымі. Правядзіце гутарку са сваімі роднымі і блізкімі.
Фота belstat.gov.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.