Вы тут

Брастаўчанін спальваў смецце на дачы і падпаліў сам сябе


Інцыдэнт адбыўся ўчора днём у садовым таварыстве ў в. Шэбрын Брэсцкага раёна. Адтуль у абласную бальніцу даставілі пенсіянера (1946 г. н) з апёкамі 20% цела, піша vb.by.


Фота: Брэсцкае абласное УМНС

Медыкі тут жа паведамілі пра выпадак у абласное ўпраўленне МНС. Высветлілася, што пацярпелы брастаўчанін працаваў на лецішчы і вырашыў перад зімой навесці парадак. Ён сабраў смецце, закінуў яго ў жалезную бочку, заліў бензінам і падпаліў. Аднак нешта пайшло не так: агонь перакінуўся на адзенне мужчыны і прычыніў яму цялесныя пашкоджанні. Полымя ўдалося збіць. Ніякая маёмасць не пацярпела, дапамога ратавальнікаў таксама не спатрэбілася.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.