Вы тут

У Брэсце на даху пад'езда знайшлі цела 15-гадовай дзяўчыны


У Брэсце пасля падзення з вышыні загінула 15-гадовая дзяўчына, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк.


Паводле яго слоў, цела 15-гадовай жыхаркі абласнога цэнтра было выяўлена 22 кастрычніка прыкладна ў 16.00 на бетоннай брылі, размешчанай над пад'ездам аднаго з шматкватэрных дамоў па вул. Маскоўскай. "Пры аглядзе цела былі выяўленыя цялесныя пашкоджанні, характэрныя для падзення з вышыні", - дадаў афіцыйны прадстаўнік УСК.

Брэсцкі міжраённы аддзел СК праводзіць праверку, высвятляюцца ўсе абставіны здарэння. "Вядома, што дзяўчына пражывала ў кватэры на дзявятым паверсе гэтага ж дома", - сказаў Дзмітрый Іванюк

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.