Вы тут

У сталіцы затрымалі гараджаніна, які выкраў чужую спадчыну - аўтамабіль


З заявай аб знікненні “Мэрсэдэс Бенца” ў Заводскае РУУС звярнуліся сваякі ўладальніка аўто. Яны патлумачылі: гаспадар машыны незадоўга да таго, што адбылося, памёр, а пакуль вырашалася пытанне з атрыманнем маёмасці ў спадчыну, машына захоўвалася каля дома, дзе раней пражываў мужчына.


Міліцыянерамі было ўстаноўлена, што транспартны сродак выкраў раней судзімы 31-гадовы жыхар сталіцы, які працуе кіроўцам службы таксі. Праваахоўнікам мужчына распавёў, што, праязджаючы па вуліцы Убарэвіча, ён выпадкова звярнуў увагу на аўто, якое, на яго погляд, выглядала безгаспадарным. Вось у яго і ўзнікла ідэя перапродажу машыны. Сфатаграфаваўшы яе, мінчанін размясціў аб'яву ў сеціве, у якой засведчыў, што з'яўляецца ўладальнікам транспартнага сродку і жадае яго прадаць.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, прыехаўшым на здзелку пакупнікам мінчанін паведаміў, што дакументы на машыну ён згубіў. Грамадзяне нічога не западозрылі, перадалі “ўладальніку” грошы і адправіліся дадому. Было ўстаноўлена, што аўтамабіль знаходзіцца ў Брэсцкай вобласці. Вядома, што за продаж транспартнага сродку прадавец выручыў 500 рублёў. Вядома, што раней мужчына ўжо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за ўчыненне хуліганства і рабавання.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: vl.oblast.online

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.