Вы тут

Раім схадзіць


Лекцыя АПБ «Вялікі шлях вялікага падворліка», Вечар жахлівых гісторый, Хуткія спатканні на англійскай мове, Веладзяды, Міжнародны дзень веганства і іншае - афіша «Звязды» з 29 кастрычніка па 4 лістапада.


Фестываль Мексіканскай культуры

yuga.ru

Дзе: Бібліятэка імя А.С.Пушкіна, г. Мінск, вул. Гікала, 4

Калі: 29 кастрычніка, 17:00, 17:30, 18:00

Колькі каштуе: бясплатна

Мексіка - яркая і сонечная краіна, дзе адбылося дзіўнае зліццё індзейскай і еўрапейскай цывілізацый. Вялікі ўплыў на культуру Мексікі аказалі Амерыка і Іспанія. Тут перапляліся традыцыі майя, ацтэкаў, іспанцаў і амерыканцаў, дзякуючы гэтаму Мексіка атрымала багатую культурную разнастайнасць.

У спісе Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА значацца 29 мексіканскіх аб'ектаў, з якіх 25 - культурных. Прычым 11 аб'ектаў прызнаныя шэдэўрамі чалавечага генія, яшчэ два - прыроднымі феноменамі выключнай прыгажосці і эстэтычнай важнасці.

Першы ў Мінску фестываль мексіканскай культуры ўключае ў сябе кінапаказы, мастацкую выставу і шэраг канферэнцый па мексіканскім мастацтве і кіно з перакладам на рускую мову. Рыкарда Бенет, вядомы мексіканскі рэжысёр, прафесар факультэта кінематаграфіі ўніверсітэта Веракрус, прадставіць свае фільмы.

  • 17:00 Прэзентацыя фільма: «Качэўнікі»
  • 17:30 Закрыццё Фестывалю
  • 18:00 Паказ фільма: «Качэўнікі» (Рыкарда Бенет, Мексіка, 2011), іспанская, англійская мова з рускімі субтытрамі

Фан-сустрэча з Аленай Цемнікавай

radar24.info

Дзе: Тэлепорт, г. Мінск, вул. Прытыцкага, 156, памяшканне 611

Калі: 29 кастрычніка, 16:00

Колькі каштуе: уваходзіць у кошт квітка на канцэрт (89 BYN)

У аўторак, 29 кастрычніка, адбудзецца фан-сустрэча Алены Цемнікавай!

29 кастрычніка ў самых адданых фанатаў творчасці спявачкі з'явіцца ўнікальная магчымасць пагутарыць з Ленай ужывую!

Напярэдадні вялікага сольнага канцэрту выканаўцы, які адбудзецца 7 лістапада, на пляцоўцы Falcon Club Arena, у гэты аўторак у парку віртуальных забаў ТЭЛЕПОРТ адбудзецца фан-сустрэча Цемнікавай са сваімі самымі адданымі прыхільнікамі!

Менавіта таму ў продаж паступілі эксклюзіўныя квіткі на канцэрт, якія даюць права патрапіць на фан-зону, а таксама наведаць дадзенае мерапрыемства перад канцэртам 29 кастрычніка! Спявачка раскажа аб маючым адбыцца шоу, пагутарыць са сваімі прыхільнікамі і зарадзіць сваёй вогненай энергетыкай!


Лекцыя АПБ: Вялікі шлях вялікага падворліка

Дзе: Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН Беларусі, г. Мінск, ст.м. Акадэмія навук, вул. Сурганава, 15

Калі: 31 кастрычніка, 18:30

Колькі каштуе: бясплатна, па квітках (рэгістрацыя)

Вялікі падворлік - адзін з чатырох відаў арлоў, якія гняздуюць у Беларусі. Ён абраны ў нас птушкай 2019 года. Гэтаму віду пагражае глабальнае знікненне, і ў нашай краіне адна з найбуйнейшых яго папуляцый ў свеце.

Вось толькі некалькі пытанняў, на якія ты атрымаеш адказ эксперта, які вывучае гэтую птушку больш за 20 гадоў:

  • У якіх нетрах жыве вялікі падворлік?
  • Адносіны ў сям'і: хто ў гняздзе галоўны?
  • Якія паляўнічыя хітрыкі ў птушкі 2019 году?
  • Куды ляцяць нашы арлы?

На лекцыю запрашае АПБ сумесна з ЦНБ НАН Беларусі. Уваход вольны (па білетах)!

Лектар - Валерый Дамброўскі, старшы навуковы супрацоўнік НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах, кандыдат біялагічных навук, адзін з вядучых беларускіх спецыялістаў па драпежных птушках.


Выстава «САЛЯРЫС. ДАНАТАС БАНІЁНІС»

Дзе: Выставачная зала Музея гісторыі беларускага кіно, г. Мінск, вул. Свярдлова, 4

Калі: з 31 кастрычніка, штодзень 11:00 - 19:00

Колькі каштуе: школьнікі - 2 BYN, студэнты - 2,5 BYN, дарослыя - 3,5 BYN

31 кастрычніка 2019 г. а 18-й гадзіне ў выставачнай зале Музея гісторыі беларускага кіно – філіяла Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь – адкрыецца выстава «САЛЯРЫС. ДАНАТАС БАНІЁНІС», падрыхтаваная сумесна з супрацоўнікамі Літоўскага архіва літаратуры і мастацтва. Яна стане часткай культурнай праграмы XXVI Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».

Рэжысёр Андрэй Таркоўскі яшчэ ў 1968 годзе задумаў экранізаваць навукова-фантастычны раман «Салярыс», які польскі пісьменнік Станіслаў Лем напісаў у 1961 годзе. Аднак пасля пастаноўкі кінафільма «Андрэй Рублёў» (1966), які не адпавядаў тагачаснай ідэалогіі, а таксама з іншых прычын Таркоўскі доўгі час не меў дазволу здымаць фільмы. І тое, што перакладзены ў 1961 годзе на рускую мову «Салярыс» пераадолеў усе цэнзурныя перашкоды і атрымаў дазвол на экранізацыю, было нечаканасцю і для самога Таркоўскага.

Чаму так здарылася? Таму што фільм планаваўся як адказ савецкай кінаіндустрыі на навукова-фантастычны фільм Стэнлі Кубрыка «2001 год: Касмічная адысея» (1968). Розніца ідэй абодвух фільмаў забяспечвала канкурэнцыю прынамсі ў галіне тэхнічнай рэалізацыі стужкі, на якую былі выдаткаваныя вельмі значныя на той час сродкі – мільён рублёў. Для Таркоўскага гэта быў і фінансавы паратунак, і магчымасць стварыць адзін з найвялікшых кінафільмаў.

Першы сцэнар, напісаны Таркоўскім сумесна з Фрыдрыхам Гарэнштэйнам, не задаволіў ні Камітэт па кінематаграфіі СССР, ні Станіслава Лема. Пасля рознага кшталту змяненняў і правак сцэнар зацвердзілі, хоць Лем застаўся незадаволены канчатковым варыянтам.

Галоўную ролю астранаўта Крыса Кельвіна выканаў літоўскі акцёр Данатас Баніёніс, хоць з-за выразнага акцэнту яго агучыў іншы акцёр. Роля жонкі Кельвіна была даручана 18-гадовай атрысе Наталлі Бандарчук, якая ў свой час і дала Таркоўскаму пачытаць раман Станіслава Лема «Салярыс».

Здымкі фільма вяліся з невялікімі перапынкамі з сакавіка па снежань 1971 года. У 1972 годзе фільм «Салярыс» узнагароджаны Гран-пры Канскага кінафестывалю.

Творчая спадчына Данатаса Баніёніса захоўваецца ў Літоўскім архіве літаратуры і мастацтва. На выставе супрацоўнікі архіва прадстаўляюць дакументы і матэрыялы, якія раней нідзе не дэманстраваліся: два варыянты сцэнара, працоўны дагавор, лісты і тэлеграмы, перапіску Баніёніса з Таркоўскім, першыя паведамленні ў друку пра пачатак працы над фільмам, фатаграфіі са здымачнай пляцоўкі, кадры з фільма, інфармацыйныя матэрыялы Канскага кінафестывалю 1972 года, успаміны і іншыя сведчанні таго, як акцёр Данатас Баніёніс бачыў, адчуваў, разумеў фільм «Салярыс».

Куратар выставы – дырэктар Літоўскага архіва літаратуры і мастацтва, дацэнт, доктар Юозапас Блажюнас / Juozapas Blažiūnas.


Вечар жахлівых гісторый 

Дзе: Літаратурны музей Максіма Багдановіча, г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 7А

Калі: 31 кастрычніка, 19:00

Колькі каштуе: бясплатна

31 кастрычніка, як толькі завіднеецца Месяц і ўсе нячысцікі і вядзьмаркі пачнуць спраўляць шабаш, Арт Сядзіба запрашае на «Вечар жахлівых гісторый», каб уратаваць вашыя душы на Хэлоўін.

Беларускія літаратары Альгерд Бахарэвіч, Юлія Цімафеева, Сяргей Календа, Даша Бялькевіч, Павал Касцюкевіч і !таемны госць! будуць чытаць вусцішныя казкі і страшылкі ды распавядаць пра сапраўдныя жахі. А ў канцы гурт Nürnberg зайграе акустычны сэт, каб адпужаць нячыстую сілу.

Ды не з'ядуць вас зомбі, пакуль будзеце ісці!


Speed dating. Хуткія спатканні на англійскай мове

Дзе: Жаваны Крот, г. Мінск, вул. Зыбіцкая, 6

Калі: 31 кастрычніка, 19:00

Колькі каштуе: 25 BYN

Speed Dating is a unique combination of matchmaking venue and the opportunity to practice English and develop communication skills. The level of language required is strong intermediate and higher.

Хуткія спатканні на англійскай мове, дзе акрамя рэальных сустрэч вы развіваеце камунікатыўныя навыкі і здымаеце моўны бар'ер, размаўляючы на англійскай мове.

Гэта адукацыйнае мерапрыемства для дарослых, якія хочуць сумясціць практыку замежнай мовы з магчымасцю знайсці сваю другую палавінку.

Зарэгістравацца і даведацца больш інфармацыі можна па спасылцы.


Серыя лекцый «100 гадоў з джазам»

chita.ru

Дзе: Пляцоўка-адкрытая прастора, г. Мінск, пр-т Машэрава, 11/1

Калі: з 1 лістапада, 19:00

Колькі каштуе: уваход - 15 BYN, запic па тэлефоне +375291615147

«Вытокi джазу»

У патрэбны момант і ў належны час. Чаму джаз паўстаў менавіта ў Паўночнай Амерыцы? І якім чынам белыя рабагандляры спрычыніліся да нараджэння найбольш яскравай музыкі ХХ стагоддзя? Што такое асноватворныя складнікі джазу на ягоным пачатковым перыядзе? Хто ж замовіў тую музыку?

«Традыцыйны альбо класiчны джаз»

Французскі гісторык джазу Юг Панасье сцвярджаў, што джаз скончыў існаванне пры канцы 30-х мінулага стагоддзя. У чым памыляўся даследчык? І які джаз мы маем права называць традыцыйным? Што агульнага ў джазу і публічных дамоў? Луі Армстранг, якога мы амаль не ведаем.

«30-ыя гады»

Дыскатэкі эпохі свінгу. Хто і што ігралі ў 30-я гады мінулага стагоддзя? Вы можаце ўявіць такую дыскатэку, у якой адначасова адрываліся пад музыку біг-бэндаў да 10 тысяч чалавек?! Што дала джазу эпоха вялікіх аркестраў, якія імены засталіся ў гісторыі?

«Cучасны джаз 1 частка»

Ці магчыма называць бі-боп пачаткам сучаснага джазу, калі ен паўстаў яшчэ ў сярэдзіне 40-х мінулага стагоддзя? Джаз пакідае вялікія танцавальныя залы і пераходзіць у клубы. Чарлі Паркер і кумпанія: людзі, якія змянілі аблічча джазу. Ці можа такая гарачая музыка быць прахалоднай?

«Cучасны джаз 2 частка»

Як джаз «праглынуў» музыку Паўдневай Амерыкі? Каго можна назваць бацькам джаз-року? 80-90 гады як росквіт джазавай музыкі. Джаз і фальклор: вяртанне да вытокаў? Што нарадзіў джаз у ХХІ стагоддзі і чаго можна чакаць ад яго ў будучыні? Пытанні без адказаў.

«Джаз у Беларусi»

Наколькі апраўдана такое вызначэнне, як «беларускі джаз»? Драма Эдзі Рознера. Мінскі клуб аматараў джазу. Часопіс «Джаз-квадрат». Знакавыя постаці беларускага джазу. Што карыснага чытаць пра гісторыю сусветнага джазу, на якіх фестывалях варта пабываць?

Лектар Дзмітрый Падбярэзскі, нам. галоўнага рэдактара часопіса «Мастацтва», у 80-я гг. - старшыня Мінскага клубу аматараў джазу. Вядучы джазавых канцэртаў у філармоніі.


ВЕЛАДЗЯДЫ: экскурсія па гістарычных могілках Мінска. Закрыццё сезона

Дзе: каля галоўнай брамы Кальварыйскіх могілак

Калі: 2 лістапада, 10:00

Колькі каштуе: вольныя ахвяраванні

Як вядома, з другім прышэсцем Хрыста, якое адбудзецца неўзабаве, мёртвыя ўваскрэснуць - і на мінскіх могілках усё заварушыцца. Асабліва шумна будзе ў цэнтры - дзе знаходзіцца некалькі гістарычных некропаляў. Прапануем вам загадзя пазнаёміцца з тымі, з кім прыйдзецца сустрэцца ў свой час, а таксама з гісторыяй узнікнення, існавання і «спецыялізацыяй» саміх могільнікаў. Веладзяды - гэта эксклюзіўная экскурсія-марафон з удзелам некалькіх гідаў, падчас якога мы наведаем некалькі буйных гістарычных пахаванняў горада: Кальварыю, татарскі мізар, яўрэйскія могілкі, Старажоўку, Залатую горку, Вайсковыя могілкі. Да экскурсіі можна далучыцца на любым этапе і без ровара:

  • 12:00-13:00 Кальварыя
  • 13:20-13:40 Яўрэйскія могілкі на вул.Сухой
  • 14:00-14:20 Татарскі мізар на вул. Грыбаедава
  • 14:35-14:50 Пахаванне І сусветнай вайны на вул. Чарвякова
  • 15:00-15:15 Старажоўскія могілкі ля царквы Св. Марыі Магдалены
  • 15:30-15:50 Могілкі на Залатой горцы ля касцёла Св. Роха
  • 16:00-17:00 Вайсковыя могілкі

Запіс на экскурсію: праз любую гугл-форму на сайце, ці лістом на пошту info@mienskbiketour.by, ці прыватным паведамленнем у адну з суполак: vk.comfacebook. Даведка: +375 33 3413612, +375 29 7040018


Форум  «ALL Inclusive»

Дзе: Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау, г. Мінск, пр-т Газеты Праўда, 11

Калі: 2 лістапада, 11:00

Колькі каштуе: рэгістрацыя

2 лістапада ў Мінску пройдзе форум па абмене інклюзіўным практыкамі «ALL Inclusive».

Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка», Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацыі і гарадскі анлайн-часопіс CityDog.by запрашаюць арганізацыі, ініцыятывы, актывістаў і актывістак прадставіць і даведацца пра інклюзіўным практыкі, якія спрыяюць ўключэнню розных уразлівых груп у жыццё грамадства.

Форум збярэ разам больш за 50 прадстаўнікоў і прадстаўніц грамадзянскай супольнасці, якія працуюць у сферы інклюзія і выкарыстоўваюць інклюзіўным практыкі для іх прадстаўлення і абмену, ўстанаўлення партнёрскіх адносін і абмеркавання сумесных ідэй для пашырэння інклюзіі ў грамадстве.

Прыняць удзел у форуме можна ў якасці спікера / спікеркі або ўдзельніка / ўдзельніцы (прадставіўшы сваю інклюзіўным практыку або няма адпаведна). Усім жадаючым неабходна прайсці абавязковую рэгістрацыю, запоўніўшы заяўку. Арганізатары пакідаюць за сабой права адбору ўдзельнікаў і ўдзельніц.

Удзельнікі і ўдзельніцы, якія прадставяць лепшыя інклюзіўным практыкі на думку арганізатараў, будуць мець магчымасць або прадставіць сваю практыку ў CityDog.by, або зняць відэа-інструкцыю па выкарыстанні практыкі, або правесці адкрыты майстар-клас для тых, хто хацеў бы выкарыстаць практыку ў сваёй дзейнасці

Арганізатары форуму таксама стварылі групу «Інклюзіўная Беларусь» у Фэйсбуку для ўсіх зацікаўленых у развіцці тэмы інклюзія ў Беларусі. Далучайцеся!

Арганізатары форуму не маюць магчымасці кампенсаваць выдаткі удзельнікаў і ўдзельніц на транспарт і пражыванне. У час форуму будуць арганізаваны кава-паўзы. Мовы форуму: беларуская і руская.

Калі ў вас засталіся дадатковыя пытанні пра форум, то можаце задаць іх на паштовую скрыню human.library.belarus@gmail.com з пазнакай «Форум».


Міжнародны дзень веганства

Дзе: Корпус, г. Мінск, пр-т Машэрава, 9/8

Калі: 3 лістапада, 12:00

Колькі каштуе: бясплатна

3 лістапада адбудзецца святкаванне Міжнароднага дня веганства ў Мінску World Vegan Day 2019, які адзначаецца ў свеце штогод з 1994 года.

Праграма восеньскага мерапрыемства будзе прымеркавана да штогадовага Дню веганства і прэзентацыі беларускага таварнага знака Вега vegan.by

Пагружэнне ў свет этычнага спажывання - найсмачнейшы фудкорт з чыста раслінных інгрэдыентаў - гэта як фастфуд, так і жывая кухня; маркет экалагічных тавараў; урокі кулінарыі і дэгустацыя; зносіны і абмен ведамі ў лекцыях і гутарках; усё гэта пад кінапаток прыродных пейзажаў з усіх частак свету ад вядомых дакументалістаў свету.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

​Дзе прызначалі спатканні ў даваенным Мінску?

​Дзе прызначалі спатканні ў даваенным Мінску?

Атрымаць падказкі вам дапаможа экскурсія «Рамантыка мінскіх дворыкаў».

Культура

Алесь Бадак: Важна знайсці перакладчыка, які цябе зразумее

Алесь Бадак: Важна знайсці перакладчыка, які цябе зразумее

Паэт і празаік Алесь Бадак шмат гадоў працаваў у літаратурных перыядычных выданнях Беларусі, а з 2015 года ўзначальвае выдавецтва «Мастацкая літаратура».