Вы тут

«Гродзенская праўда» адзначае 80-гадовы юбiлей


Створаная напярэдаднi Вялiкай Айчыннай вайны газета не спынiла сваю дзейнасць i ў гады ваеннага лiхалецця. Цяпер тыраж галоўнага абласнога выдання разам з рэкламным дадаткам дасягае 70 тысяч паасобнiкаў у месяц. «Гродзенская праўда» ў лiку першых СМI Беларусi пачала выходзiць у электронным выглядзе. Новым кiрункам работы стала выдавецкая дзейнасць. У багата iлюстраваных выданнях сабраны матэрыялы некалькiх топавых праектаў, якiя выходзiлi ў газеце на працягу 1,5-2 гадоў.


Як адзначыла галоўны рэдактар Лiлiя Навiцкая, большасць кнiг — гэта вынiк доўгатэрмiновых праектаў, над якiмi працуе амаль увесь калектыў рэдакцыi. Напрыклад, у выданнi «Гродзеншчына гасцiнная» сабраны матэрыялы, якiя публiкавалiся ў газеце пад рубрыкай «Турызм без чамадана». Гэта праект, падчас якога журналiсты пабывалi ва ўсiх раёнах вобласцi, расказалi пра турыстычны патэнцыял большасцi населеных пунктаў, iх брэндавыя мерапрыемствы.

Пасля водных вандровак з'явiлася цiкавая кнiга «Па Нёмане, Вiлii, Шчары...» Цяпер у газеце распачаты новы турыстычна-пазнавальны праект аб запаведных тэрыторыях, якi таксама будзе аформлены ў асобнае маляўнiчае выданне.

У лiку выданняў — зборнiк аб лаўрэатах прэмii iмя Аляксандра Дубко, прэстыжнай абласной прэмii дзеячам культуры i мастацтва. У лiку лаўрэатаў ёсць i журналiсты газеты. Як паведамiла галоўны рэдактар выдання, цяпер iдзе работа над праектам «Iмя героя» ў гонар людзей, чые iмёны ўвекавечаны ў назвах вулiц i плошчаў Гродзеншчыны. Праект прысвечаны юбiлею Перамогi i 75-годдзю Гродзенскай вобласцi.

Дарэчы, ваеннае мiнулае паўплывала i на саму газету. Некалькi гадоў яна выходзiла ў партызанскiм атрадзе, а першы пасляваенны творчы калектыў складаўся поўнасцю з былых франтавiкоў, у iх лiку былi Васiль Быкаў i Аляксей Карпюк. Некаторыя асабiстыя рэчы пiсьменнiкаў знаходзяцца ў музеi газеты.

На вiтрынах музея размешчаны i шматлiкiя ўзнагароды. «Гродзенская праўда» — лаўрэат шасцi нацыянальных конкурсаў друкаваных СМI «Залатая лiтара». Некалькi статуэтак уручана якраз за праекты, якiя знайшлi ўвасабленне ў асобных выданнях. Газета рабiлася i лаўрэатам турыстычнага конкурсу «Пазнай Беларусь» i многiх iншых.

У рэдакцыi ўдзяляюць увагу развiццю электроннай версii газеты. Сайт пастаянна абнаўляецца. Сюды трапляе ўся аператыўная iнфармацыя не толькi рэгiёна, але i краiны. Гэтаму спрыяе стварэнне кластара, у якi аб'яднаны «Гродзенская праўда», ГрДУ i ўсе раённыя газеты вобласцi.

Маргарыта Ушкевiч

Фо­та Мi­ха­i­ла Iса­чан­кi.

Загаловак у газеце: Новае жыццё праектаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Класiкаў трэба ведаць…, Быў бы араты, будзе й прыганяты, Па малiну…