Вы тут

У выдавецтве «Беларусь» пабачыў свет адрыўны каляндар на 2020 год


У выдавецтве «Беларусь» пабачыў свет адрыўны каляндар на 2020 год. І не магу не падзяліцца гэтай радасцю з чытачамі.


На фоне дзясяткаў (а мо і сотняў) адрыўных календароў, якія выдаюцца на рускай мове і распаўсюджваюцца ў беларускім кнігагандлі, «Родны край» часам губляецца. І ўсё ж і сёлета, як і раней, пабачыў свет гэты «стары знаёмы» многіх беларусаў. Ён яшчэ як бы і просіцца ў кватэры, дамы, адпаведна на сцены тых кватэр і дамоў, дзе штодня гучыць родная беларуская мова. Спадзяёмся, што тыраж у 4500 асобнікаў не будзе залежвацца ў кнігарнях ці кіёсках і павільёнах «Белсаюздрука».

Настрой, тэматыку вызначае ўжо ўступнае слова «Да чытача»: «Прывітанне, шаноўны чытач!

Вы трымаеце ў сваіх руках адрыўны каляндар «Родны край» на 2020 год. Гэты год — трэці па ліку, які ў Беларусі праходзіць пад знакам Года малой радзімы. У сувязі з гэтым мы змясцілі ў наша выданне шмат цікавай інфармацыі пра вялікія і малыя беларускія гарады, вёскі, рэкі, азёры і іншыя прыродныя аб'екты, а таксама пра славутых людзей Беларусі.

Гартаючы старонкі календара, Вы знойдзеце матэрыялы, карысныя для прымянення ў паўсядзённым жыцці: рэцэпты, жыццёвыя і побытавыя парады, а таксама цудоўныя вершы класікаў беларускай літаратуры, размеркаваныя ў адпаведнасці з порамі года. Спадзяёмся, што Вас зацікавіць інфармацыя пра знакі задыяка.

Ад усёй душы жадаем, каб наш каляндар натхняў Вас кожны дзень новага 2020 года і дапамагаў у жыцці!»

Нізкі паклон укладальнікам адрыўнога календара на 2020 год Алесі Коршак і Надзеі Мількевіч. А выдавецтву «Беларусь» — пажаданне, каб у наступным, 2020 годзе, адрыўны каляндар «Родны край» на 2021 год быў выдадзены накладам як мінімум 10 000 асобнікаў. Будзем спадзявацца на гэта!

Мікола БЕРЛЕЖ

Загаловак у газеце: «Родны край»: адрыўны беларускі каляндар на 2020 год

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

У сельгаскааператыве «Ніва-2003» Гродзенскага раёна цяпер працуе ажно 11 маладых спецыялістаў. 

Грамадства

Як працуюць маладыя спецыялісты ў Гарадоцкім раёне

Як працуюць маладыя спецыялісты ў Гарадоцкім раёне

Райцэнтр Гарадок знаходзіцца прыкладна за трыццаць кіламетраў ад Віцебска, недалёка — мяжа з Расіяй. Як там сёння з кадравым пытаннем?

У свеце

Барацьба з эпiдэмiяй у Пекiне: адлюстраванне ўзроўню мунiцыпальнага кiравання

Барацьба з эпiдэмiяй у Пекiне: адлюстраванне ўзроўню мунiцыпальнага кiравання

Да Кiтая ўвага ўсёй сусветнай супольнасцi прыкавана з розных прычын.

Грамадства

Кампазiтар Алег Елiсеенкаў: У нас з жонкай усё агульнае — i радасцi, i нягоды, i грошы

Кампазiтар Алег Елiсеенкаў: У нас з жонкай усё агульнае — i радасцi, i нягоды, i грошы

Са сваёй жонкай аўтар папулярных песень знаёмы амаль паўстагоддзя.