Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі


Дарагія суайчыннікі!


Віншую вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Восень 1917 года кардынальна змяніла ход сусветнай гісторыі. Азнаменавала пачатак новай эры чалавечага развіцця, заснаванай на прынцыпах сацыяльнай роўнасці, справядлівасці і гуманізму.

Ідэалы рэвалюцыі сталі сімвалам адраджэння многіх народаў свету, узнялі іх на барацьбу за свабоду і раўнапраўе. Упершыню была створана беларуская дзяржава, якая рэалізавала законнае права нашага народа на самавызначэнне, развіццё самабытнай культуры, умацаванне нацыянальнага адзінства. Самаадданай працай мы пераўтварылі родны край. Здзейсніўшы ратны подзвіг, адстаялі незалежнасць краіны. Захаваўшы найлепшыя дасягненні савецкай эпохі, пабудавалі суверэнную дзяржаву.

Перакананы, што памяць пра гераічныя падзеі і выпрабаванні, што выпалі на долю беларусаў, узмацняе духоўную сувязь паміж пакаленнямі, выхоўвае пачуццё гонару за свой народ, умацоўвае згоду ў грамадстве, натхняе грамадзян на стваральныя ініцыятывы на карысць Радзімы.

У гэты святочны дзень жадаю вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, нашай Беларусі — новых дасягненняў і працвітання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.