Вы тут

Займальна пра важныя рэчы


Людміла Рублеўская. Прыгоды мышкі Пік-Пік. Мастацкая літаратура. Мінск, 2018.

Кніга вядомай беларускай пісьменніцы складаецца з пяцідзесяці дзвюх кароткіх гісторый, гераіня якіх – не зусім звычайная мышка. Яна жыве ў гарадской кватэры і праз сваю неймаверную любоў да салодкага ўвесь час трапляе ў розныя прыгоды. Пік-Пік – істота лянівая, але настолькі ж цікаўная. Яна піша ліст замежнай мышы Мікі Маусу, п’е гарбату з Дамавіком, вырошчвае ў вазоне для кветак шакаладнае дрэва і адпраўляецца на выставу… кошак. А яшчэ плануе заняцца бізнесам і паўдзельнічаць у конкурсе прыгажосці. Мара пра торцікі ўвесь час штурхае Пік-Пік на подзвігі: то ў халадзільніку зачыніцца, то апынецца ўнутры кавуна. Яна ледзьве не ўтапілася, адправіўшыся ў падарожжа па бананы, магла згарэць у пошуках смачных страў, якімі харчуюцца касмічныя мышы. Такая актыўнасць Пік-Пік не дае сумаваць дзецям Вераніцы і Максімку, затое робіць шмат клопатаў Маме і Тату, якія, зрэшты, ставяцца да каверзаў мышы з гумарам і цярпеннем, магчыма, таму, што абое – пісьменнікі.

Як і бывае ў добрых дзіцячых кнігах, за займальнымі сюжэтамі чытаюцца гісторыі пра сяброўства, узаемавыручку і павагу да тых, хто жыве побач. А таксама пра тое, што ініцыятыўнасць і ўменне не губляцца ў складаных сітуацыях важныя ў жыцці. Рэаліі кнігі блізкія і зразумелыя кожнаму маленькаму беларусу, таму Пік-Пік зрабілася адным з улюбёных дзіцячых персанажаў. Кніга вытрымала некалькі перавыданняў.

Роберт ван Гулік. Следства вядзе суддзя Дзі. Восем кітайскіх дэтэктыўных гісторый. Кнігазбор. Мінск, 2019.

Аматараў дэтэктыва парадуюць восем гісторый галандца ван Гуліка пра суддзю Дзі, перакладзеныя з англійскай Ганнай Янкутай і сабраныя пад адной вокладкай. Галоўны герой – прынцыповы і праніклівы чыноўнік эпохі дынастыі Тан, гэткі кітайскі Шэрлак Холмс VII стагоддзя на дзяржаўнай службе. Стылізаваныя пад усходнюю экзотыку раманы і апавяданні пра разумнага і сумленнага суддзю аўтар пісаў на працягу дзесяцігоддзя, кнігі выходзілі на розных мовах. Гэта выдатныя ўзоры жанру з характарнай для кітайскай дэтэктыўнай традыцыі разынкай: суддзя Дзі расследуе не адно, а два ці нават тры злачынствы адначасова. Нягледзячы на тое, што цыкл налічвае дзясяткі твораў, кожны тэкст у кнізе чытаецца як самастойны, неабходныя тлумачэнні дадзены перад кожным апавяданнем. Акрамя займальнага сюжэта, чытача прывабіць дакладнае ўзнаўленне дэталяў і атмасферы старажытнага Кітая. Курыльніца для духмянасцей з пяццю шчаслівымі аблокамі на вечку дапамагае праліць святло на прычыну смерці маладой жанчыны. А зачэпкай для расследавання забойства вайсковага начальніка ў крэпасці, пабудаванай пасля таго, як супраць імперыі Тан паўстала Карэя, становіцца недакладнасць з паперамі ў судовым архіве. Лаканічны стыль, загадкі, разгадка якіх не відавочная, арыентальныя дэталі – усё гэта ёсць у дэтэктывах ван Гуліка.    

Алена Брава.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«На паводзіны Любы не было нараканняў». Наколькі складана выхоўваць дзіця з сіндромам Даўна

«На паводзіны Любы не было нараканняў». Наколькі складана выхоўваць дзіця з сіндромам Даўна

Даша нарадзіла раней за тэрмін з дапамогай кесаравага сячэння. 

Грамадства

«Тут у некаторых па дзве вышэйшыя адукацыі». Расказваем, як і чым харчуюцца бяздомныя

«Тут у некаторых па дзве вышэйшыя адукацыі». Расказваем, як і чым харчуюцца бяздомныя

Яны з розных прычын засталіся без дому і сродкаў на пражыванне.

Грамадства

Што такое «ціхі» інфаркт, і каму ён пагражае

Што такое «ціхі» інфаркт, і каму ён пагражае

Расказала ўрач Наталля Карпук.

Грамадства

Работа па вяртанні імёнаў ахвяр канцлагера Штутгаф не спыняецца

Работа па вяртанні імёнаў ахвяр канцлагера Штутгаф не спыняецца

Імя адбіралі: калі ў рэгістрацыйны барак уваходзіў чалавек, то ўжо з наступных дзвярэй выходзіў нумар.