Вы тут

Эксперыментальны электрадом з'явіцца ў Магілёве


У абласным цэнтры распачалі будаўніцтва жылога дома, дзе для ацяплення, гарачага водазабеспячэння і прыгатавання ежы будзе выкарыстоўвацца электраэнергія.


Пра пілотны праект расказаў намеснік начальніка Магілёўскага абласнога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Аляксандр Маслаў, паведамляе БелТА.

Праект распрацаваны ААТ «Магілёўграмадзянпраект» і прайшоў экспертызу ў жніўні гэтага года. Тэрмін уводу дома ў эксплуатацыю — май 2020 года.

Трохпавярховы будынак з'явіцца на вуліцы Вароўскага і разлічаны на 24 кватэры. У прыбудове да яго размесцяцца інжынерныя памяшканні (сувязі, набору вады, інвентарная і электрашчытавая) з асобным уваходам. Фасад будзе вентыляваны, сцены ўцепляць мінералаватнымі плітамі.

У кватэрах прадугледжаны электраабагравальнікі айчыннай вытворчасці з рэгуляваннем цеплавой магутнасці. Цэнтралізаванае гарачае водазабеспячэнне тут адсутнічае. Вада будзе падагравацца 100-літровымі электраводанагравальнікамі, усталяванымі ў санвузле кожнай кватэры.

Пасля завяршэння праекта спецыялісты Магілёўскага абласнога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем ПЭР прааналізуюць вынікі. Атрыманыя даныя па электраспажыванні ўлічаць пры падрыхтоўцы планаў па будаўніцтве цалкам электрыфікаванага жыллёвага фонду.

Фінансавацца ўзвядзенне эксперыментальнага электрадома будзе за кошт сродкаў гарадскога бюджэту. У перспектыве ў абласным цэнтры з'явіцца яшчэ некалькі такіх дамоў.

Прэв'ю: yandex.kz

Загаловак у газеце: Усё ад электрычнасці

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.