Вы тут

Рэспубліканскі турнір па вольнай барацьбе правядуць 30 лістапада ў Любані


Шосты штогадовы адкрыты Рэспубліканскі турнір па вольнай барацьбе на прызы майстра спорту, трэнера ДЮСШ Любанскага раёна Аляксандра Нагорнага адбудзецца 30 лістапада ў фізкультурна-аздараўленчым цэнтры Любані, паведамілі  БЕЛТА ў Мінаблвыканкаме.


Змагацца за прызы выйдуць каля 300 спартсменаў. Гэта амаль 20 каманд з Мінскай, Гомельскай, Брэсцкай, Магілёўскай абласцей і Мінска. Удзельнікі выступяць у 15 вагавых катэгорыях.

Ўладальнікі першых месцаў атрымаюць горныя ровары. Прызёраў турніру таксама адзначаць падарункамі. Акрамя таго, будуць вызначаны лепшыя ў намінацыях "За лепшую тэхніку", "Самаму юнаму ўдзельніку", "За волю да перамогі", якім таксама ўручаць падарункі. Прыз падрыхтаваны і для лепшай зборнай каманды.

Падчас турніру плануецца аказаць спонсарскую дапамогу Любанскому раённаму цэнтру карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Прэв'ю: wrestling.com.ua

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.