Вы тут

МНС праводзіць конкурс па стварэнні бяспечнай попельніцы


Як паказвае статыстыка, большасць пажараў з гібеллю людзей адбываецца з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні. Каб знізіць колькасць такіх здарэнняў і падысці да праблемы з іншага боку, у рамках рэспубліканскай акцыі «Не прапальваць сваё жыццё!» МНС праводзіць інавацыйны конкурс па стварэнні канцэпцыі бяспечнай попельніцы.


Ці можна знайсці спосаб не дапусціць наступстваў неасцярожнага курэння ў ложку і выкідання запалак і недакуркаў куды заўгодна, у тым ліку на матэрыялы, здольныя загарэцца пры найменшым судакрананні з агнём? Можна паспрабаваць, напрыклад, адмовіцца ад курэння. Але каб дапамагчы тым, каму такая барацьба (у першую чаргу з самім сабой) не па сілах, ратавальнікі ініцыявалі конкурс «Бяспечная попельніца», які дазволіць бок аб бок пазмагацца за бяспеку з гэтай згубнай звычкай.

Прыняць удзел у конкурсе можа любы ахвотны. Важныя задачы, якія трэба будзе вырашыць кожнаму ўдзельніку, — забяспечыць пажарную бяспеку пры курэнні ў любым месцы і становішчы і не даць забыць пра непатушаную цыгарэту. Галоўны пасыл, які павінен несці праект, — выклікаць жаданне ў курца патушыць свой недакурак і пазбегнуць бяды.

Няма ніякіх абмежаванняў і рамак для фантазіі. Адзіная ўмова — патрэбна, каб праект можна было ўвасобіць у рэальным жыцці.

Удзельнічаць у конкурсе і дасылаць свае работы можна на ssіr@mсhs.gоv.bу.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: zavisimost03.ru

Загаловак у газеце: «Тушы недакурак»

Выбар рэдакцыі

Палітыка

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш». Як дзейнічае Вярхоўны суд?

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш». Як дзейнічае Вярхоўны суд?

Пра першы год жыцця Вярхоўнага суда ў новым будынку — Валерый Калiнковiч.

Спорт

СААЗ рэкамендуе займацца спортам у хатнiх умовах

СААЗ рэкамендуе займацца спортам у хатнiх умовах

Сядзячы спосаб жыцця i нiзкi ўзровень фiзiчнай актыўнасцi могуць аказаць негатыўны ўплыў на здароўе.

Грамадства

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан: Сітуацыя з каранавірусам застаецца кантраляванай

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан: Сітуацыя з каранавірусам застаецца кантраляванай

У Беларусі з моманту выяўлення першага выпадку COVID-19 зарэгістравана 351 інфікаваных.