Вы тут

Як мусіць змяняцца праца СМІ з уплывам часу?


Учора ў Гродне прайшоў семінар «Рэгіянальныя СМІ ў эпоху лічбавізацыі: новыя фарматы і канкурэнтаздольнасць на медыярынку». Як правіла, падобныя мерапрыемствы носяць практычны характар. Намеснікі старшынь гар- і райвыканкамаў, кіраўнікі дзяржаўных рэгіянальных СМІ, начальнікі аддзелаў ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкамаў, а таксама эксперты ў сферы камунікацыі, якія ў іх удзельнічаюць, дзеляцца думкамі, даюцца канкрэтныя парады па павышэнні эфектыўнасці работы рэгіянальных СМІ.


Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй КУНЦЭВІЧ, у прыватнасці, адзначыў узрастанне ролі рэгіянальных медыя ў фарміраванні інфармацыйнага парадку: мясцовыя СМІ акцэнтуюць увагу на праблемах, якія хвалююць людзей, дапамагаюць мясцовай уладзе ў наладжванні зваротнай сувязі з насельніцтвам. Пры гэтым СМІ павінны працаваць перш за ўсё ў запатрабаваных у чытача і гледача фарматах — месенджарах, сацыяльных сетках. Важна ствараць уласнае дыскусійнае поле, уцягваць аўдыторыю ў працэс абмеркавання. «Неабходна паслядоўна і інтэнсіўна перабудоўваць свае творчыя падыходы і бізнес-мадэлі з улікам новай медыйнай рэальнасці», — адзначыў Андрэй Кунцэвіч. Пры гэтым важна ўдзяліць увагу фарміраванню ў аўдыторыі інфармацыйнай гігіены і імунітэту да фэйкаў.

У сваю чаргу, міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч лічыць: «Галоўная задача медыя незалежна ад іх фармату — адлюстраванне таго часу, які мы бачым, з усімі цяжкасцямі і праблемамі. Пры гэтым удзельнікі медыйнага працэсу павінны разумець, што расказваць трэба і праўдзіва, і так, каб у далейшым паўплываць на змяненне сітуацыі ў лепшы бок». Яшчэ адна важная задача СМІ — выбудоўванне нармальнага дыялогу інстытутаў улады і грамадства, пастаяннае пашырэнне прасторы такіх зносін. Аляксандр Карлюкевіч падкрэсліў, што ў гэтай рабоце неабходна перш за ўсё арыентавацца на запыты чытача і гледача.

Паводле БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Спрыяльнае навакольнае асяроддзе ствараецца там, дзе над гэтым працуюць на месцах — у гарадскіх мікрараёнах ці на вясковых падворках і вуліцах

Спрыяльнае навакольнае асяроддзе ствараецца там, дзе над гэтым працуюць на месцах — у гарадскіх мікрараёнах ці на вясковых падворках і вуліцах

Маленькі прынц у аднайменнай казцы кожны дзень пачынаў з таго, што прыводзіў у парадак сваю планету. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Чым бы дзіця ні цешылася, абы не плакала. Пажадана, каб нікога да слёз не даводзіла. Але ж бывае па-іншаму.

Грамадства

«Дзякуй за вашу працу! Вы — героі на ўсе часы!» Як працуюць з COVІD-пацыентамі дзіцячыя ўрачы

«Дзякуй за вашу працу! Вы — героі на ўсе часы!» Як працуюць з COVІD-пацыентамі дзіцячыя ўрачы

Работа дзіцячых паліклінік, гэтак жа як і дарослых, змянілася з-за распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі.

Грамадства

Уступленне ў дарослае жыццё — як выхад у космас

Уступленне ў дарослае жыццё — як выхад у космас

Псiхолаг тлумачыць, чаму паўза пасля заканчэння школы — не трагедыя.