Над манаграфіяй “Глебы Рэспублікі Беларусь” працаваў калектыў аўтараў Інстытута глебазнаўства і аграхіміі НАН Беларусі. Унікальная навуковая праца выкладзеная на 632 старонках уключае 336 табліц, 166 фота і 89 малюнкаў.
Манаграфія таксама змяшчае сістэматызаваную інфармацыю пра актуальныя паказчыкі аграэкалагічнага стану, складу і ўласцівасцяў глебаў на падставе праведзеных буйнамаштабных глебава-картаграфічных і землеацэначных работ.
У манаграфіі прадстаўлены вынікі колькаснай і якаснай ацэнкі рэгіянальных асаблівасцяў найбольш распаўсюджаных тыпаў глебаў сельскагаспадарчых земляў з улікам генезісу, ступені ўвільгатнення, глебаўтваральных і падсцілаючых парод пад уплывам антрапагеннага фактару за больш чым саракагадовы перыяд з часу апублікавання навуковай працы “Глебы Беларускай ССР”, якая выйшла ў 1974 годзе.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв'ю: minsknews.by
Што за таемнымі дзвярыма?