Вы тут

У Оршы мужчына з пісталетам ганяўся за кіроўцам маршруткі


У Оршы мужчына з пісталетам ганяўся за кіроўцам маршруткі. Такая інфармацыя размешчана на сайце МУС.


Фота: mvd.gov.by

Інцыдэнт адбыўся яшчэ 30 лістапада: 41-гадовы мясцовы жыхар вырашыў праехаць на гарадской маршрутцы, не аплачваючы праезд. У нейкі момант безбілетнік устаў з месца і пачаў абражаць 26-гадовага кіроўцу пад той падставай, што ён нібыта прапусціў свой прыпынак. Каб не падвяргаць небяспецы іншых пасажыраў і не патрапіць у аварыю, маршрутчык спыніўся і запатрабаваў у мужчыны выйсці з салона. "Замест гэтага той дастаў з кішэні пісталет і пачаў пагражаць. Кіроўца пачаў уцякаць ад яго і хавацца за маршруткай. Гэта ўбачыў праязджаючы міма гараджанін, які і выклікаў міліцыю. У выніку мужчыну затрымалі", - распавялі ў Аршанскім РУУС. Крымінальная справа заведзеная за пагрозу забойствам.

Мужчына быў п'яны. Вядома, што ён раней быў неаднаразова судзімы за маёмасныя злачынствы і прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.