Вы тут

Наталля Качанава сустрэлася з Цуй Цымінам


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава правяла сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Цуй Цымінам, паведамляе прэс-служба верхняй палаты парламента.


Фота БЕЛТА

Беларусь і Кітай з'яўляюцца надзейнымі сябрамі і партнёрамі, якіх звязвае ўсебаковае стратэгічнае супрацоўніцтва, падкрэсліла Наталля Качанава. У аснове двухбаковых сувязяў — цёплыя і даверлівыя адносіны паміж кіраўнікамі дзяржаў.

«Мы ганарымся добрымі адносінамі з Кітаем. Гэта сапраўды сяброўства пры любым надвор'і, жалезнае брацтва, — адзначыла старшыня Савета Рэспублікі. — Мы ўдзячныя Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну, Ураду Кітая за тую ўвагу, якую яны ўдзяляюць супрацоўніцтву з Рэспублікай Беларусь».

Наталля Качанава запэўніла, што новы склад Савета Рэспублікі будзе прыкладаць намаганні для далейшага развіцця міжпарламенцкіх сувязяў з Кітаем, рэалізацыі дасягнутых раней дамоўленасцяў. «Мы працягнем рабіць усё магчымае, для таго каб нашы міжпарламенцкія сувязі працягваліся і выстройваліся ў самым канструктыўным рэчышчы. У найбліжэйшы час у нас будзе сфарміравана рабочая група па супрацоўніцтве з парламентам Кітая», — заявіла яна.

Старшыня Савета Рэспублікі таксама дадала, што паміж дзвюма краінамі актыўна развіваюцца не толькі палітычныя і гандлёва-эканамічныя сувязі, але і гуманітарнае партнёрства, маладзёжныя кантакты. Беларускія школьнікі і студэнты вывучаюць кітайскую мову. Усё гэта стварае добрую аснову для далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва.

У сваю чаргу, Цуй Цымін павіншаваў Наталлю Качанаву з абраннем на пасаду старшыні Савета Рэспублікі і перадаў словы віншавання ад імя кіраўніцтва Пастаяннага Камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў. Пасол адзначыў поспехі супрацоўніцтва з Беларуссю ў рамках глабальнага праекта «Адзін пояс, адзін шлях», звярнуў асаблівую ўвагу на развіццё Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень». Ён таксама выказаў гатоўнасць кітайскага боку і надалей умацоўваць двухбаковыя сувязі, у тым ліку на парламенцкім узроўні.

Адказваючы на пытанні журналістаў па выніках сустрэчы, пасол адзначыў, што падпісанае крэдытнае пагадненне паміж краінамі будзе спрыяць актывізацыі інвестыцыйнага супрацоўніцтва, рэалізацыі новых сумесных праектаў.

У студзені—кастрычніку 2019 года тавараабарот Беларусі з Кітаем дасягнуў 3,8 мільярда долараў, што на 25,5 % больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Экспарт за гэты перыяд склаў 608,1 мільёна долараў, імпарт — 3,2 мільярда долараў.

Загаловак у газеце: Усебаковае стратэгічнае супрацоўніцтва

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым сутнасць вішынгу — аднаго з відаў махлярства

У чым сутнасць вішынгу — аднаго з відаў махлярства

З выкарыстаннем сацыяльнай інжынерыі. 

Культура

Дзяніс Раманюк: Я раблю этнаграфію «дваццаць пятым» кадрам

Дзяніс Раманюк: Я раблю этнаграфію «дваццаць пятым» кадрам

Пышныя альбомы, выдадзеныя Дзянісам Раманюком, з задавальненнем трымаюць у хатніх бібліятэках як беларусы, бо адчуваюць гонар за краіну, так і замежнікі, бо невядомую культуру даследуюць праз высакакласны кніжны твор.

Спорт

Барэц Максім Нягода: Пасля кожнага медаля трэба пачынаць з нуля

Барэц Максім Нягода: Пасля кожнага медаля трэба пачынаць з нуля

Барысаўчанін са шматдзетнай сям'і стаў чэмпіёнам кантынента.

Грамадства

«Прэферэнцыі, якія атрымалі вайскоўцы, абумоўлены выказанымі імі думкамі»

«Прэферэнцыі, якія атрымалі вайскоўцы, абумоўлены выказанымі імі думкамі»

«Армія — школа мужнасці, грамадзянскасці і патрыятызму». Паводле сацыялагічнага апытання, з гэтым сцвярджэннем згодны 86 п