Вы тут

Міжнародны турыстычны форум плануюць правесці ў Брэсце ў красавіку


У Брэсце плануюць арганізаваць турыстычны форум падчас V Міжнароднага форуму-выставы дзелавых кантактаў, які пройдзе 24-25 красавіка 2020 года, паведаміў БЕЛТА загадчык сектара турызму ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама Дзяніс Нікіцюк.


У паўднёва-заходнім рэгіёне сфера турызму дынамічна развіваецца. Гэтай тэме вырашана надаць асаблівую ўвагу, арганізаваўшы адмысловы форум. У Брэсцкім аблвыканкаме ўжо прыступілі да распрацоўкі праграмы мерапрыемстваў. "Вобласць дастаткова стабільна развіваецца ў сферы турызму, паказчыкі па тэмпах росту экспарту турпаслуг з'яўляюцца аднымі з лідзіруючых ў рэспубліцы. Шырокія перспектывы адкрываюцца перад Брэстам, які ўваходзіць у пашыраную зону бязвізавага наведвання па ўказе №300. Па просьбах нашых замежных партнёраў прадаставім ім пляцоўку для зносін з прадстаўнікамі беларускага турбізнесу, правядзем мноства дзелавых сустрэч падчас аднаго форуму", - адзначыў Дзяніс Нікіцюк.

Для ўдзельнікаў форуму плануецца правесці прэзентацыі турыстычнай прывабнасці гарадоў і раёнаў Брэсцкай вобласці, арганізаваць серыю воркшопаў, перамоваў. Мерапрыемства запрашаюць наведаць прадстаўнікоў рэгіянальных адміністрацый, замежных турыстычных фірмаў, у першую чаргу з Польшчы, Літвы, Расіі.

Прэв'ю: 34travel.me

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.