Вы тут

Шоўк 5-тысячагадовага ўзросту


На руінах перыяду Яншаа (V-III тыс. да н. э.), што ў правінцыі Хэнань, знайшлі рэшткі шаўковых вырабаў, якія датуюцца перыядам больш за 5000 гадоў, перадае "«Жэньмінь жыбаа» анлайн".


Па словах дырэктара Інстытута культурных рэліквій і археалогіі горада Чэнчжоў Гу Ваньфа, знаходкі з’яўляюцца самымі старажытнымі вырабамі з шоўку ў свеце, яны датуюцца часам ад 5300 да 5500 гадоў. Далейшыя даследаванні паказалі, што ў той час тэхналогія вытворчасці шоўку ў Кітаі практычна цалкам сфарміравалася, а не знаходзілася ў сваёй пачатковай стадыі.

Варта адзначыць, што на руінах Шуаньхуайшу, размешчаных таксама ў горадзе Чжэнчжоў і якія адносяцца да перыяду Яншаа, знайшлі фігурку тутавага шаўкапрада, выразаную з косткі. Па аналізе спецыялістаў, гэта выява шаўкапрада, які вылучае шаўковую нітку. Адкрыццё сведчыць аб тым, што больш за 5000 гадоў назад старажытныя кітайцы ўжо былі добра знаёмыя з прыродай шаўкапрада і навучыліся выкарыстоўваць гэтую казурку.

Прэв’ю: nat-geo.ru

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.