Менавіта такі эфект прагназуецца ад праняцця ўказа, які абмяжуе рэнтабельнасць забудоўшчыкаў у пяць працэнтаў.
Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Кухараў паведаміў журналістам, што кіраўнік дзяржавы падтрымаў праект указа, у якім прапаноўваецца забудоўшчыкам жылля з прыцягненнем сродкаў грамадзян устанавіць найбольшую рэнтабельнасць у пяць працэнтаў.
“Таксама прапануецца ў выпадку, калі забудоўшчык будзе будаваць жыллё за кошт уласных сродкаў і потым яго рэалізоўваць грамадзянам, гэтую норму не распаўсюджваць. Акрамя таго, гэта норма не будзе распаўсюджвацца на будаўніцтва жылля для юрыдычных асоб”, — дадаў Уладзмір Кухараў.
Таксама норма ўказа не будзе распаўсюджвацца цягам шасці месяцаў на інвестыцыйныя дагаворы, якія былі заключаныя да ўступлення дакумента ў сілу, паведаміў віцэ-прэм'ер.
"Мы лічым, што гэта дазволіць знізіць кошт жылля для ўсіх катэгорый грамадзян, — пракаментаваў ён. — Бо зараз для тых, хто мае патрэбу ў дапамозе дзяржавы, ужо будуецца жыллё з пяціпрацэнтнай надбаўкай і не больш. Зараз гэты нарматыўны акт будзе распаўсюджаны на ўсе катэгорыі грамадзян".
Уладзімір Кухараў запэўніў, што праведзеныя разлікі і набыты вопыт дазваляе гарантаваць, што будаўнічыя арганізацыі не пацерпяць ад увядзення такога абмежавання, якасць будаўніцтва таксама не пагоршыцца.
“Кошт самога працэса будаўніцтва будзе фарміравацца так, як і фарміраваўся, — патлумачыў ён. — Пытанне ідзе пра прыбытак, які атрымлівае забудоўшчык – гэта розніца паміж коштам пабудаванага жылля і яго цаной пры продажы квадратнага метра".
Зараз дыяпазон закладзенага прыбытку вельмі значны, заўважыў віцэ-прэм'ер. Сярэдні кошт квадратнага метра па краіне 2 078 рублёў, пры гэтым у Гродзенскай вобласці гэта — 1 200 рублёў, у Мінску — 2 700 рублёў.
Урад спадзяецца, што ўказ дазволіць вырашыць і пытанне з так званымі праблемнымі дамамі, дадаў Уладзімір Кухараў. Размова пра будаўніцтва за сродкі грамадзян, якое не завершана.
Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА
Прэв'ю: rbg24.ru
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.