Вы тут

Работнік сталічнага ламбарда прысвоіў буйную суму грошай і прайграў яе ў казіно


Супрацоўнікамі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Фрунзенскага РУУС г. Мінска затрыманы таваравед аднаго з ламбардаў горада, які прысвоіў буйную суму грошай з касы.


У міліцыю звярнуўся супрацоўнік адміністрацыі ўстановы, які паведаміў, што ў касе адсутнічае буйная сума, якая засталася з папярэдняй працоўнай змены.

Аператыўнікамі было ўстаноўлена, што 30-гадовы таваравед, жыхар Мінскай вобласці, знаходзячыся па месцы сваёй працы, прысвоіў з касы арганізацыі грашовыя сродкі, значную частку з якіх прайграў у ігральнай установе Фрунзенскага раёна.

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, сума нанесенай шкоды склала больш за 9400 рублёў, што з'яўляецца буйным памерам. Мужчына кампенсаваў яе ў поўным памеры. Вядома, што раней грамадзянін да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.