Вы тут

Міністэрства аховы здароўя: у пацыенткі, якая прыехала з Кітая, не знайшлі каранавіруса


У Міністэрстве аховы здароўя пацвердзілі факт шпіталізацыі пацыенткі, якая прыехала з Кітая. Яна скардзілася на болі ў мышцах, павышэнне тэмпературы і кашаль. Каранавіруса ў яе не знайшлі, перадае БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.


Як паведамлялася, 31 снежня ўлады Кітая інфармавалі Сусветную арганізацыю аховы здароўя пра ўспышку невядомай пнеўманіі ў горадзе Ухань. 7 студзеня кітайскія медыкі ўстанавілі ўзбуджальніка хваробы - каранавірус 2019-nCoV. Лабараторнаму тэсціраванню падвергліся ўсе выпадкі захворвання з падазрэннем на новую пнеўманію. У краіне прымаюцца меры для ўдасканалення тэхналогій, якія дапамогуць больш аператыўна выяўляць новыя выпадкі заражэння.

Па апошніх звестках, колькасць заражаных пнеўманіяй, выкліканай каранавірусам новага тыпу, у Кітаі ўзрасла да 571.

На фоне сітуацыі з распаўсюдам каранавіруса ў аэрапортах Беларусі ўзмоцнены санітарна-каранцінны кантроль пасажыраў.

Прэв'ю: bbc.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.