Вы тут

Беларускіх вучоных павіншавалі з космасу


Прама з арбіты, з борта Міжнароднай касмічнай станцыі касманаўты “Раскосмаса” Аляксандр Скварцоў і Алег Скрыпачка павіншавалі навуковую грамадскасць Беларусі з Днём беларускай навукі.


”Дарагія беларускія сябры!

Мы, касманаўты “Раскосмаса” Аляксандр Скварцоў і Алег Скрыпачка, сардэчна віншуем навуковую грамадскасць Беларусі з Днём беларускай навукі.

Касмічная галіна Беларусі ўпэўнена развіваецца. Асвоена вытворчасць цэлага шэрагу высокатэхналагічных сістэм, кампанентаў, матэрыялаў для касмічнай тэхнікі. Сумесна з расійскімі калегамі ствараецца новы расійска-беларускі апарат дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі. Прыборы, створаныя беларускімі навукоўцамі, паспяхова выкарыстоўваюцца на МКС.

Усё гэта - шмат у чым дзякуючы беларускім навукоўцам, чые імёны залатымі літарамі ўпісаны ў сусветную навуку. Жадаем вам, дарагія калегі, заўсёды знаходзіць адказы на самыя складаныя пытанні, няхай здароўе, шчасце і дабрабыт заўсёды будуць з вамі і вашымі сем'ямі”.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.