Вы тут

Жаночая зборная Беларусі выйграла чэмпіянат Еўропы па індор-хакеі ў Мінску


Жаночая зборная Беларусі па індор-хакеі, абыграўшы галоўных фаварытаў турніру, каманду Нідэрландаў у серыі булітаў з лікам 4: 3 (асноўны час матчу 1:1), заваявала залатыя медалі чэмпіянату Еўропы, які завяршыўся ў Мінску, паведамляе БелТА.


Матч стартаваў з нападаў галандскай каманды, якая настойліва шукала шляхі да брамы беларусак. Беларускі адказвалі фаварытам турніру контратакамі. ХГаландка Ліза Пост адкрыла лік, абыграўшы Марыну Навіцкі ў блізкім бою пасля розыгрышу штрафнога-кутняга.

У другім перыядзе каманда Нідэрландаў саступіла ініцыятыву беларускам, якія настойліва атакавалі абарончыя рэдуты саперніц. Да радасці заўзятараў за 13 секунд да канца матча Марына Нікіціна зраўняла лік. Яна ж у серыі булітаў закінула вырашальны штрафны кідок.

Гэта вікторыя стала першай для нашых хакеістак. Раней жаночая нацыянальная зборная Беларусі па індор-хакеі была двухразовым прызёрам чэмпіянатаў Еўропы: ў 2016 і 2018 гадах дзяўчыны заваявалі бронзавыя ўзнагароды, у 2018-м каманда заняла таксама трэцяе месца на Кубку свету.

ХХ чэмпіянат Еўропы па індор-хакеі (хакей на траве ў закрытых памяшканнях) сярод жаночых каманд праходзіў у Палацы спорту з 24 па 26 студзеня. Турнір з'яўляецца другім па значнасці пасля Кубка свету. Чэмпіянат стаў адборачным да сусветнага першынства 2021, куды адправіцца шэсць лепшых каманд Старога Свету.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.