Вы тут

У Германіі пацвердзілі першы выпадак заражэння каранавірусам


Першы выпадак захворвання на пнеўманію, выкліканую новым каранавірусам 2019-nCoV, пацверджаны ў ФРГ, перадае агенцтва ТАСС.


Пра гэта паведаміла ў панядзелак увечары Міністэрства аховы здароўя германскай федэральнай зямлі Баварыя.

Як адзначае ведамства, каранавірус быў выяўлены ў мужчыны з раёна Штарнберг. "Ён знаходзіцца пад наглядам і ізаляваны", - падкрэсліваецца ў паведамленні. Медыкі ацэньваюць яго стан як стабільны.

Рызыка распаўсюджвання ў рэгіёне пнеўманіі, выкліканай каранавірусам 2019-nCoV, лічыцца ў цяперашні час нязначнай.

Прэв'ю: tvzvezda.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.