Вы тут

Амаль 60 тысяч долараў выдзелены 19-й Цэнтральнай раённай паліклініцы Мінска ад урада Японіі


Беларусь рэалізуе праграму ўрада Японіі «Карані травы» — грантавая дапамога для праектаў па забеспячэнні бяспекі чалавека. У яе межах японскі бок выдзяляе гранты з мэтай падтрымкі людзей, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і яе наступстваў.


Учора адбылася ўрачыстая цырымонія падпісання кантракта на выдзяленне гранта для 19-й Цэнтральнай раённай паліклінікі Першамайскага раёна Мінска. Установа аховы здароўя атрымала дапамогу на суму 59 330 долараў ЗША для закупкі сучаснага апарата УГД.

У цырымоніі ўзяў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Японіі ў Рэспубліцы Беларусь Хірокі ТАКУНАГА, які і ўручыў адпаведны сертыфікат галоўнаму ўрачу паліклінікі Веры Стасевіч.

Гэты праект стаў 52-м па ліку, рэалізаваным у межах праграмы «Карані травы». Агульная сума грантаў, выдзеленых Беларусі з 2004 па 2020 год, складае 4 028 505 долараў ЗША.

Нягледзячы на тое што большасць раней рэалізаваных праектаў датычыліся ўстаноў аховы здароўя, праекты ў іншых галінах таксама могуць удзельнічаць у конкурсе. Заяўкі на ўдзел у праграме пасольства Японіі ў Рэспубліцы Беларусь прымае з 1 студзеня да 31 жніўня, кансультацыі па пытаннях удзелу ажыццяўляюцца пастаянна.

Прэв'ю: express-k.kz

Выбар рэдакцыі

Культура

Што сiмвалiзуе ўнiкальны габелен з выявай Мацi-Беларусi, i хто ўвасоблены ў вобразе франтавой медсястры

Што сiмвалiзуе ўнiкальны габелен з выявай Мацi-Беларусi, i хто ўвасоблены ў вобразе франтавой медсястры

У Гродне падчас святкавання Дня Незалежнасцi прадстаўлены габелен, якi выткалi спецыяльна да 75-годдзя Вялiкай Перамогi. 

Грамадства

Запусцілі найноўшы спецыялiзаваны комплекс для падрыхтоўкi судовых экспертаў

Запусцілі найноўшы спецыялiзаваны комплекс для падрыхтоўкi судовых экспертаў

Дзяржаўнаму камiтэту судовых экспертыз споўнiлася сем гадоў.