Вы тут

Прычына смерці мужа і жонкі, якія адпачывалі ў Егіпце, - атручэнне неўстаноўленым рэчывам


Паводле атрыманых выніках экспертаў, смерць мужа і жонкі наступіла ў выніку атручвання неўстаноўленым рэчывам. Дакладныя абставіны яго траплення ў арганізм мужа і жонкі не ўстаноўлены, паведамілі ва УСК па г. Мінску. У ходзе праверкі атрыманы звесткі, што напярэдадні пагаршэння самаадчування жонкі наведвалі экскурсію па Шарм-эль-Шэйху, а незадоўга да таго, што здарылася, елі манга, набытае за межамі гатэля, і рыбу ў рэстаране гатэля.


Як паведамляе УСК па г. Мінску, муж і жонка знаходзіліся на адпачынку ў Арабскай Рэспубліцы Егіпет у г. Шарм-эль-Шэйху. Увечары 23 кастрычніка мінулага года 56-гадовы мужчына адчуў недамаганне, у сувязі з чым быў змешчаны ў шпіталь Шарм-эль-Шэйха, дзе на наступны дзень памёр.

Па вяртанні ў Беларусь 54-гадовая жонка ў сувязі з пагаршэннем стану здароўя 25 кастрычніка была шпіталізавана ва ўстанову аховы здароўя Мінска, дзе 13 лістапада памерла.

Следчымі ва ўзаемадзеянні з Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь атрыманы шэраг неабходных звестак ад егіпецкага боку, у тым ліку вынікі праверкі, згодна з якімі крымінальная версія таго, што адбылося не ўстаноўлена. Таксама пададзеныя звесткі, што аднолькавае харчаванне прадастаўляецца як адпачывальнікам ў гатэлі турыстам, так і ўсяму персаналу гатэля.

Акрамя гэтага, следчымі не выяўлены факты смерці турыстаў у Арабскай Рэспубліцы Егіпет пры падобных абставінах на працягу 2019 года.

Следчымі апытаныя дзесяткі турыстаў, якія наведалі з кастрычніка па канец лістапада мінулага года гатэль, у якім пражывалі загінулыя, у тым ліку турысты, якія адначасова адпачывалі з імі ў гатэлі. Скаргаў на дрэннае самаадчуванне і якасць абслугоўвання яны не выказвалі.

На падставе ўважлівага аналізу ўсіх устаноўленых фактычных дадзеных, у тым ліку вынікаў экспертных даследаванняў, ва ўзбуджэнні крымінальнай справы адмоўлена за адсутнасцю складу злачынства.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.