Вы тут

Рызыка завозу ў нашу краіну каранавіруса існуе, але яна не вельмі высокая


Рызыка завозу ў нашу краіну каранавіруса існуе, але яна кантраляваная і не вельмі высокая. Пра гэта ўчора расказаў міністр аховы здароўя Уладзімір КАРАНІК.


Каб знізіць імавернасць завозу інфекцыі і супакоіць студэнтаў, прынята рашэнне: кітайскіх студэнтаў, якія вяртаюцца з КНР пасля канікул, сяліць асобна. У прыватнасці, у Мінску для гэтага прызначаны прафілакторый БДУ «Брыганціна».

— У тых навучальных установах, дзе ёсць магчымасць пасяліць іх асобна, гэта будзе зроблена. Астатніх мы паселім у прафілакторый «Брыганціна». Гэта здаровыя людзі, якія не былі ў кантакце з хворымі, не наведвалі эпідэмічна небяспечныя раёны і не маюць прыкмет рэспіраторнай інфекцыі, — адзначыў Уладзімір Каранік.

Учора ў Беларусь прыбыла група такіх студэнтаў — каля 30. Яны будуць заселены ў падрыхтаваныя пакоі комплексу. У кожным рэгіёне таксама прымаюць такія меры, у прыватнасці, у Віцебскай вобласці выдзелены спецыяльны прафілакторый для кітайскіх студэнтаў.

Як адзначыла намеснік галоўнага ўрача па эпідэміялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ірына Глінская, прырост новых выпадкаў каранавіруса ў свеце зніжаецца. Калі ў канцы студзеня ён складаў 39 % за дзень, то на мінулых выхадных — 30—22 %. А за 6 лютага такі прырост склаў 11 %.

— Гэта сведчыць пра тое, што меры, якія прымаюцца ў КНР, дзейнічаюць. Канешне, колькасць новых выпадкаў павялічваецца, бо колькасць крыніц хваробы значная, але тэмп прыросту паступова замаруджваецца. Бо прыняты беспрэцэдэнтныя меры бяспекі: забаронена перасоўванне за межы правінцыі Хубэй, не праводзяцца масавыя мерапрыемствы, амаль не працуюць грамадскі транспарт і прадпрыемствы. Мяркуючы па прагнозах, рост колькасці новых выпадкаў яшчэ будзе, але потым яна паступова пойдзе на спад, — падкрэсліла Ірына Глінская.

Алена КРАВЕЦ

Прэв'ю: mignews.com

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

У сельгаскааператыве «Ніва-2003» Гродзенскага раёна цяпер працуе ажно 11 маладых спецыялістаў. 

Грамадства

Як працуюць маладыя спецыялісты ў Гарадоцкім раёне

Як працуюць маладыя спецыялісты ў Гарадоцкім раёне

Райцэнтр Гарадок знаходзіцца прыкладна за трыццаць кіламетраў ад Віцебска, недалёка — мяжа з Расіяй. Як там сёння з кадравым пытаннем?

У свеце

Барацьба з эпiдэмiяй у Пекiне: адлюстраванне ўзроўню мунiцыпальнага кiравання

Барацьба з эпiдэмiяй у Пекiне: адлюстраванне ўзроўню мунiцыпальнага кiравання

Да Кiтая ўвага ўсёй сусветнай супольнасцi прыкавана з розных прычын.

Грамадства

Кампазiтар Алег Елiсеенкаў: У нас з жонкай усё агульнае — i радасцi, i нягоды, i грошы

Кампазiтар Алег Елiсеенкаў: У нас з жонкай усё агульнае — i радасцi, i нягоды, i грошы

Са сваёй жонкай аўтар папулярных песень знаёмы амаль паўстагоддзя.