Вы тут

У гонар Ваншу і Сіхэ


Названа першая выяўленая кітайскімі астраномамі экзапланета.


Першая знойдзеная кітайскімі астраномамі экзапланета афіцыйна названая ў гонар Ваншу, а яе бацькоўская зорка — у гонар Сіхэ. Пра гэта абвясцілі ў Пекінскай абсерваторыі, якая з’яўляецца ўдзельнікам кампаніі NameExoWorlds Міжнароднага астранамічнага саюза(МАС), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Ваншу і Сіхэ ў старажытнакітайскіх міфах з’яўляюцца багінямі Месяца і Сонца, адпаведна. Абодва наймення прапанаваныя асацыяцыяй аматараў астраноміі сярэдняй школы № 6 горада Гуанчжоў (правінцыя Гуандун, Паўднёвы Кітай).

Экзапланета Ваншу ў сузор’і Ліры знаходзіцца прыкладна ў 440 светлавых гадоў ад Зямлі і круціцца вакол зоркі Сіхэ, якая з’яўляецца дастаткова яркай, каб назіраць яе пры дапамозе аптычнага тэлескопа. Адкрыццё гіганта-экзапланеты HD173416b было ўключана ў спіс дзесяці найважнейшых у Кітаі дасягненняў у астраноміі 2008 года.

«Нам падабаюцца абодва гэтых найменні ў кітайскім стылі», — сказаў Чжаа Фэй, навуковы супрацоўнік Нацыянальнай астранамічнай абсерваторыі пры Акадэміі навук Кітая, адзін з адкрывальнікаў новай экзопланеты. Па масе Сахэ у два разы перавышае Сонца, а Ваншу ў 2, 7 разы — Юпітэр, найбуйнейшую планету Сонечнай сістэмы.

Кампанія NameExoWorlds была запушчана летась у гонар 100-годдзя МАС. У ёй прынялі ўдзел больш за 780 тыс. чалавек з 112 краін і раёнаў свету, якія прапанавалі назвы для ўсіх знойдзеных экзапланет і іх бацькоўскіх зорак.

Астраномы каталагізуюць экзапланеты з выкарыстаннем кодавых назваў, якія складаюцца з лічбаў. Пры гэтым сярод даследчыкаў і аматараў астраноміі расце цікавасць да прысваення нябесным целам уласных найменняў, як гэта робіцца для іх у Сонечнай сістэме, паведаміў сустаршыня Каардынацыйнага камітэта NameExoWorlds Эрык Мамаек.

Фота:vesti.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прыехаць за 30 хвiлiн. Як у аварыйных выпадках павiнны рэагаваць камунальнiкi

Прыехаць за 30 хвiлiн. Як у аварыйных выпадках павiнны рэагаваць камунальнiкi

У Беларусi дзейнiчае такi дакумент, як «Тэхнiчная эксплуатацыя жыллёвых i грамадскiх будынкаў i збудаванняў. Парадак правядзення».

Грамадства

Як у магiлёўскiх хлопчыкаў i дзяўчынак фармiруюць асновы крэатыўнага мыслення

Як у магiлёўскiх хлопчыкаў i дзяўчынак фармiруюць асновы крэатыўнага мыслення

Школа «Альфа+» iснуе ў Магiлёве ўсяго год, але ў яе ўжо ёсць пастаянныя наведвальнiкi.

Палітыка

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш». Як дзейнічае Вярхоўны суд?

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш». Як дзейнічае Вярхоўны суд?

Пра першы год жыцця Вярхоўнага суда ў новым будынку — Валерый Калiнковiч.

Спорт

СААЗ рэкамендуе займацца спортам у хатнiх умовах

СААЗ рэкамендуе займацца спортам у хатнiх умовах

Сядзячы спосаб жыцця i нiзкi ўзровень фiзiчнай актыўнасцi могуць аказаць негатыўны ўплыў на здароўе.