Вы тут

Прэзідэнт: дзяржава павінна атрымліваць аддачу ад замежных інвестыцый


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў аб неабходнасці перагледзець некаторыя падыходы і ўмовы, на якіх у Беларусь прыцягваюцца замежныя інвестыцыі. Пра гэта ён заявіў сёння, наведваючы Светлагорскі ЦКК, перадае БелТА.


Прэзідэнт, у прыватнасці, звярнуў увагу на работу ва ўмовах свабодных эканамічных зон, калі дзяржава на працягу доўгага часу не атрымлівае ў казну практычна нічога ў выглядзе падаткаў. Вядома, ствараюцца дадатковыя працоўныя месцы, але гэта пытанне, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, ужо не так востра стаіць.

"Нам трэба арыентавацца ўжо на нешта істотнае. Любыя працоўныя месцы павінны прыносіць прыбытак. Гэта стратэгічнае пытанне", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.