Вы тут

КДК Віцебскай вобласці праверыў грамадскі транспарт Оршы і раёна


Падчас маніторынгу стану транспартнага абслугоўвання насельніцтва Аршанскага раёна Камітэтам дзяржкантролю Віцебскай вобласці было выяўлена шмат праблем, якія перашкаджаюць стварэнню ў рэгіёне збалансаванай і якаснай сістэмы грамадскіх перавозак.


Фота: buspictures.eu

— Віцебскім абласным камунальным транспартным унітарным прадпрыемствам «Аператар перавозак», на якое аблвыканкамам ускладзены функцыі па арганізацыі перавозак, не праведзены належны аналіз пасажырапатоку. Таксама не ажыццяўляецца належны кантроль за выкананнем раскладу руху транспарту. Маршруты з нізкім пасажырапатокам рацыянальна не размеркаваны паміж філіялам і прыватнымі перавозчыкамі. У выніку перавозку па шэрагу сацыяльна значных гарадскіх маршрутаў ажыццяўляе толькі філіял «Аўтобусны парк № 3 г. Оршы» ААТ «Віцебскаблаўтатранс». Неабходнае ўзаемадзеянне аператара з філіялам адсутнічае, — распавяла Ірына Уліцёнак, старшыня Аршанскага міжраённага Камітэта дзяржаўнага кантролю.

Не забяспечана дакладнае выкананне ўстаноўленых графікаў руху, своечасовае і агульнадаступнае інфармаванне насельніцтва аб рабоце транспарту. Між іншым, летась па праблемах перавозак пасажыраў звярнулася ў райвыканкам больш за 80 грамадзян. З іх па пытаннях невыканання графіка руху — 10. Акрамя таго, у філіяле зарэгістравана некалькі зваротаў аб зрыве рэйсаў. Адной з прычын невыканання графіка руху і зрыву рэйсаў у дырэкцыі філіяла называюць неўкамплектаванасць штатнай колькасці вадзіцеляў. У прыватнасці, на момант праверкі філіялу не хапала дваццаць кіроўцаў — каля 14,5 % ад штатнай колькасці. І пакуль вырашыць праблему з кадрамі не атрымліваецца.

На працягу шэрагу гадоў філіял мае нізкую самаакупнасць і працуе «ў мінус». Пры гэтым распрацаваны і зацверджаны кіраўніцтвам ААТ «Віцебскаблаўтатранс» шэраг мерапрыемстваў на мінулы год прадугледжваў зніжэнне выдаткаў не на 5 %, як гэта ўстаноўлена комплексам мер, а толькі на 2 %.

— Практычна ўсе маршруты, якія абслугоўваюцца філіялам, стратныя. У ліку прычын — недавер пасажыраў і перавага на карысць прыватных перавозчыкаў. Як вынік, пасажырапаток, які абслугоўваецца аўтобусамі філіяла, не самы вялікі, а атрыманая за рэйс выручка не пакрывае выдаткі на перавозку пасажыраў, — працягвае Ірына Уліцёнак.

З улікам значнасці для Аршанскага раёна якасці транспартных паслуг для насельніцтва, пытанне аб арганізацыі транспартнага абслугоўвання было вынесена на разгляд калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю.

У ходзе выязнога пасяджэння калегіі ў Аршанскім райвыканкаме сумесна з усімі зацікаўленымі былі абмеркаваны праблемныя пытанні і выпрацаваны абавязковыя да выканання крокі па іх вырашэнні... Выкананне пастановы ўзята камітэтам на кантроль.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Загаловак у газеце: Як даехаць?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Даведаліся, колькі каштуе букет на 8 Сакавіка

Даведаліся, колькі каштуе букет на 8 Сакавіка

Ці прынята ў нас дарыць «мільён алых руж» каханай?

Грамадства

Чым прыцягвае чытачоў часопіс «Алеся»?

Чым прыцягвае чытачоў часопіс «Алеся»?

Размова з галоўным рэдактарам Ларысай Ракоўскай.

Грамадства

Анатомія мезальянсу. Чаму няроўныя шлюбы былі, ёсць, будуць?

Анатомія мезальянсу. Чаму няроўныя шлюбы былі, ёсць, будуць?

Любоўных гісторый, якія прыцягваюць павышаную ўвагу грамадства, нямала.

У свеце

Каменданцкія часы. Чым падаграецца глабальная пратэсная хваля?

Каменданцкія часы. Чым падаграецца глабальная пратэсная хваля?

Людзі стаміліся ад лакдаўну і беспрацоўя і выходзяць на пратэсты, а надзея перамагчы пандэмію ўсеагульнай вакцынацыяй, падобна, растае на вачах: прэпараты па-ранейшаму недаступныя ўсім ахвотным і ў найбліжэйшы час сітуацыя наўрад ці зменіцца.