Вы тут

Аляксандр Лукашэнка 19-20 лютага наведае з афіцыйным візітам Егіпет


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 19-20 лютага зробіць афіцыйны візіт у Егіпет.


У Каіры Аляксандр Лукашэнка правядзе перагаворы з Прэзідэнтам Егіпта Абдэль Фатахам аль-Сісі. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць рэалізацыю бягучых дамоўленасцяў, дасягнутых падчас візіту егіпецкага лідара ў Мінск летам мінулага года, перспектывы развіцця гандлёва-эканамічных і гуманітарных адносін. Прэзідэнты разгледзяць пытанні ўзаемадзеяння на міжнародных пляцоўках, забеспячэння бяспекі ў рэгіёне і свеце ў цэлым. Па выніках перагавораў чакаецца падпісанне пакета двухбаковых дакументаў, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

У Аляксандра Лукашэнкі таксама запланаваны шэраг сустрэч і наведванне сумесна з Абдэль Фатахам аль-Сісі Новай адміністрацыйнай сталіцы Егіпта, якая будуецца ў 45 кіламетрах на ўсход ад Каіра.

Паралельна візіту кіраўніка дзяржавы ў Каіры пройдзе пасяджэнне Беларуска-Егіпецкага савета дзелавога супрацоўніцтва.

Гэта трэці афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі ў Егіпет. Першыя два адбыліся ў 1998 і 2017 гадах. Летась Прэзідэнт Егіпта ўпершыню наведаў з афіцыйным візітам Беларусь. Па выніках перагавораў у Мінску краіны дамовіліся выводзіць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва на больш высокі, якасны і выніковы ўзровень.

«Паміж нашымі дзяржавамі няма абсалютна ніякіх праблемных пытанняў. Няма закрытых тэм для абмеркавання. Важна, што мы актыўна перайшлі да трансфармацыі дружалюбных палітычных адносін у шматпланавае і выгаднае эканамічнае супрацоўніцтва. І сёння ўжо ёсць адчувальны вынік і сур'ёзны прагрэс у гэтым накірунку», — сказаў тады Аляксандр Лукашэнка.

Беларусь і Егіпет падпісалі комплексную праграму (дарожную карту) развіцця супрацоўніцтва на 2019—2020 гады. Бакі дамовіліся пашыраць супрацоўніцтва ў такіх перспектыўных сферах, як інфармацыйна-камунікацыйныя напрамкі развіцця, аэракасмічныя і авіяцыйныя тэхналогіі, нанаматэрыялы, малекулярная генетыка, металазнаўства, фармацэўтыка, оптыка. Плануецца таксама актывізаваць узаемадзеянне ў сферы адукацыі.

Вольга Мядзведзева

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым сябе заняць на самаiзаляцыi?

Чым сябе заняць на самаiзаляцыi?

Урачы па ўсiм свеце запусцiлi флэшмоб #StayAtHome.

Грамадства

Хто паставiць кропку ў спрэчцы вакол пакупкі за адну базавую?

Хто паставiць кропку ў спрэчцы вакол пакупкі за адну базавую?

Ранейшы ўласнiк цяпер звярнуўся ў суд i патрабуе вярнуць будынак.

Культура

Віктар Капыцько: У нашых прыдворных тэатрах ставіліся оперы, напісаныя тут, а не дзе-небудзь у Італіі

Віктар Капыцько: У нашых прыдворных тэатрах ставіліся оперы, напісаныя тут, а не дзе-небудзь у Італіі

Віктар з'яўляецца аўтарам опер, сімфоній і кантат, яго музыка гучыць у розных кутках свету, а ў Беларусі з ім працуюць найлепшыя выканаўцы.

Культура

Дарогамі Славы. Простыя вяскоўцы

Дарогамі Славы. Простыя вяскоўцы

Уладзiмiр Амельяновiч і Апанас Кляцко.