Вы тут

Раім схадзіць


Mova fest, сустрэча «Топ 20 фітнес-міфаў», прэзентацыя электроннага выдання «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай...» і іншае — афіша «Звязды».


Mova fest

Дзе: Ok16, г. Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16

Калі: 22 лютага, 13:00

Колькі каштуе: бясплатна

22 лютага ў мінскім культурным хабе «ОК16» (вул. Кастрычніцкая, д. 16, к. 27) «Арт Сядзіба» пры падтрымцы генеральнага партнёра «Аліварыя» збірае разам 50 беларускіх кампаній, арганізацый, ініцыятыў і творчых калектываў, каб годна правесці маштабнае і ўнікальнае свята «Мова Фэст», прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы.

На шасці тэматычных пляцоўках «Мова Фэст»:

  • пакажа і раскажа пра дасягненні беларускай мовы за апошнія 10 гадоў;
  • збярэ разам бізнес і грамадскія ініцыятывы, актывістаў і творчую інтэлігенцыю, НДА і проста актыўных беларусаў, якія вучаць, падтрымліваюць, папулярызуюць і развіваюць беларускую мову;
  • прадэманструе рэчы, з’явы, вырабы, розныя прадукты ды мастацкія творы, якія ствараюцца па-беларуску ці прысвечаныя беларускай мове;
  • прэзентуе разнапланавасць і разнастайнасць носьбітаў беларускай мовы.

З падрабязнай праграмай свята вы можаце пазнаёміцца на старонцы.


Выстава «Сэрца назіральніка за птушкамі»

Дзе: Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, г. Мінск, вул. Някрасава, 3

Калі: па 8 сакавіка

Колькі каштуе: 5/2 BYN

Інспірацыяй для выставы стала кніга «Мроі пра паветра. Вопыт пра ўяўленне руху» французскага філосафа і мастацтвазнаўцы Гастона Башляра.

Мара пра чалавечы палёт настолькі простая і недвухсэнсоўная, што часта ўспрымаецца на мяжы банальнасці. Аднак у гэтай выставе, як і ў кнізе Гастона Башляра, гаворка ідзе пра больш агульнае і ўніверсальнае - пра нязменную ментальную накіраванасць чалавека ўверх («чалавек, паколькі ён чалавек, не можа жыць гарызантальна»), выключна пазітыўную трактоўку ўзвышэння чалавека: ад простага «вышэй нос» да ўяўленняў пра паветраную лёгкасць душы. Узяўшы за аснову сімвалізм палёту, выстава паказвае нязменнае імкненне чалавека да ўзнёслага, яго адчайнае жаданне пераадолець штодзённасць, сцвярджае каштоўнасць летуценнасці і фантазіі і ў той жа час нагадвае пра крохкасць чалавечага.

Асобнай лініяй праходзіць на выставе тэма палёту Ікара. Ва ўмовах сучаснасці гэты міф прадстаўляе выключна шырокую прастору для інтэрпрэтацый: ад боязі тэхналогій, якія могуць, як крылы Ікара, выйсці з-пад кантролю, да прагі ўсё больш пашыраць магчымасці чалавечага цела. З іншага боку, міф пра Ікара - гэта балючая для сучаснага «грамадства поспеху» гісторыя пра тое, чаго дасягнуць ніколі не атрымаецца.

Большасць твораў на выставе - са збору Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў: гэта творы Канстанціна Селіханава, Паўла Вайніцкага, Ганны Ціханавай-Ёрданавай і іншых. Запрошаныя мастакі - Алена Гіль, Маша Мароз, Рыгор Несцераў і Юрый Тарэеў.

Назву выставе даў афорт мастачкі Марыны Тэраўдс (Латвія/ЗША) з калекцыі НЦСМ, які таксама прадстаўлены ў экспазіцыі.

Час працы: серада-нядзеля з 12:00 да 20:00

Работа з арганізаванымі школьнымі групамі - з 11:00

Выхадныя: панядзелак, аўторак

Каса: +375 (17) 281-74-79

Інфармацыя, запіс на экскурсіі: +375 (17) 235-03-32


Лекцыі. «Мудрасць вякоў» і «Біблія для народа 1692–1696 гг. Васіля Кораня»

Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13

Калі: 19, 21 лютага — 18:30; 29 лютага — 16:00

Колькі каштуе: 1,50 BYN — школьнікі, навучэнцы, студэнты; 3 BYN — дарослыя

У межах экспанавання часовых літаратурна-мастацкіх экспазіцый «Мудрасць вякоў» і «Біблія для народа 1692–1696 гг. Васіля Кораня» Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры прапануе шэраг адкрытых лекцый для аматараў літаратурнага слова і тых, хто цікавіцца развіццём літаратуры ў гістарычным кантэксце:

  • 19 лютага ў 18.30 — лекцыя Ірыны Дубянецкай «Беларускі апакаліпсіс канца ХVІІ ст. і касмагонія „Бядняцкай Бібліі“ Васіля Кораня».
  • 21 лютага ў 18.30 — лекцыя Ірыны Дубянецкай «Дзівосы Францішка Скарыны: акадэмічныя і эзатэрычныя веды Пражскай Бібліі 1517-1519 гадоў».
  • 29 лютага ў 16.00 — лекцыя Алеся Бразгунова «Шматмоўная паэзія Беларусі XVI–XVIII стст.».

Аўтары:

Ірына Дубянецкая — філосаф, біблеіст і культуразнавец, доктар філасофіі, доктар сакральнай тэалогіі (2005). Займаецца біблеістыкай, вывучае старажытныя мовы і цывілізацыі Старажытнага Блізкага Усходу. Вядзе Школу Бібліі, чытае лекцыі па беларускай сакральнай традыцыі, каардынуе новы навуковы пераклад Бібліі на беларускую мову.

Алесь Бразгуноў — літаратуразнавец-медыявіст, паэт і перакладчык, кандыдат філалагічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Накірункі зацікаўленасці — літаратура Вялікага Княства Літоўскага XVI–XVIII стст., заходнееўрапейскі рыцарскі і гістарычны раман XII–XVII cтст. Аўтар навуковай манаграфіі «Перакладная белетрыстыка Беларусі XV–XVII стст.» (Мінск, 2007); укладальнік і перакладчык кнігазбораўскага тома «Беларускія Александрыя, Троя, Трышчан...» (Мінск, 2009); укладальнік і перакладчык тома «Славянамоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага XVI–XVIII стст.» (Мінск, 2011); адзін з аўтараў «Анталогіі даўняй беларускай літаратуры XI — першай паловы XVIII ст.» (Мінск, 2003; 2-е выд. — 2005), а таксама факсімільнага выдання рукапісу рыцарскага рамана XVI ст. «Białoruski Tristan. Беларускі Трышчан» (Вроцлаў, 2007). Пераклаў прадмовы Ф. Скарыны на беларускую і рускую мовы для праекта «Кніжная спадчына Скарыны» ў 20 тамах (2013–2017).

Даведкі па тэл.: 8 (017) 334-56-21


Топ 20 фітнес-міфаў

1zoom.ru

Дзе: Леоне, г. Мінск, вул. Герцэна, 14

Калі: 20 лютага, 19:00

Колькі каштуе: бясплатна

  • Чаму не атрымліваецца скінуць вагу?
  • 10 міфаў пра пахуданне, у якія вераць да гэтага часу!
  • 5 лайфхакаў для пахудання!
  • 3 простых штодзённых практыкавання на 10 хвілін!
  • І самы галоўны сакрэт добрай фігуры! Той, пра які мы, на жаль, забываемся, але без якога добрай фігуры не атрымаць!

Запрошаны эксперт: Наталля Наважылава — заснавальнік фітнес-цэнтра Bagira, легенда ў свеце фітнесу. Яна адкажа на ўсе пытанні з залы.


Прэзентацыя выданняў беларуска-карэйскага праекта ўзаемных перакладаў

Дзе: Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, г. Мінск, вул. Я. Купалы, 4

Калі: 20 лютага, 15:00

20 лютага а 15 гадзіне Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы і Пасольства Рэспублікі Карэя ў Рэспубліцы Беларусь ладзяць прэзентацыю выданняў беларуска-карэйскага праекта ўзаемных перакладаў «Яшчэ прыйдзе вясна» і «Шаўковы туман».

Кніга «Шаўковы туман» была выдадзена пры падтрымцы Карэйскага інстытута літаратурных перакладаў (LTI Korea) выдавецтвам «Мастацкая літаратура» ў 2019 годзе. Пад адной вокладкай перакладзеныя на беларускую мову творы трох карэйскіх паэтаў з трагічным лёсам, чыя творчасць стала асновай для фарміравання сучаснай карэйскай паэзіі — гэта майстар пейзажнай лірыкі Кім Саволь, аўтар лірычных вершаў Юн Данджу, якога лічаць адным з самых папулярных паэтаў сярод моладзі, і яркі прадстаўнік мадэрністскага руху ў Карэі паэт, журналіст, прафесар Чон Джыён. Перакладалі з карэйскай мовы Юлія Алейчанка і Таццяна Залеская.

Дзякуючы праекту і кнізе «Яшчэ прыйдзе вясна», над якой працавалі перакладчыкі: ганаровы прафесар універсітэта Ёнсе, член Акадэміі навук Рэспублікі Карэя Чо Чжу Гван і Таццяна Залеская, — карэйскі чытач пазнаёміцца з выбітнымі творамі класікаў беларускай літаратуры: адчуе подых вясны і моц паэтычнай малітвы Янкі Купалы, зможа ўявіць срэбраводны Нёман і пачуць голас беларускай зямлі ў творах Якуба Коласа, даведацца пра нацыянальную каштоўнасць Беларусі — слуцкія паясы, прачытаўшы знакаміты твор Максіма Багдановіча.

Ідэя стварэння праекта нарадзілася ў 2018 годзе і належыць Дзяржаўнаму літаратурнаму музею Янкі Купалы і Пасольству Рэспублікі Карэя ў Рэспубліцы Беларусь.

Мерапрыемства ладзіцца пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.


Гастрафэст «Gastrofest. Кава»

Дзе: г. Мінск

Калі: з 6 лютага

Колькі каштуе: 7 BYN на любы сэт

З 6 па 23 лютага Мінск напоўніцца насычанымі водарамі свежай выпечкі і кававых напояў. Усе ўстановы-ўдзельніцы (а гэта 20 кавярняў Мінска) падрыхтавалі свае дэгустацыйныя сэты, якія складаюцца з кавы і дэсерту, каб раскрыць наведвальнікам новыя смакавыя спалучэнні і пазмагацца за лідарства. Кошт усіх прапаноў фіксаваны — 7 рублёў. Госці фестывалю змогуць наведаць любыя з заяўленых устаноў, а пасля дэгустацыі прагаласаваць за найбольш упадабаныя на сайце gastrofest.by або аднайменным тэлеграм-канале.

Новаўвядзенне фестывалю — магчымасць аказаць падтрымку праграме ЮНІСЕФ у Беларусі «Сям’я кожнаму дзіцяці», якая дапамагае дзецям з інваліднасцю з інтэрнатаў знайсці сваю сям’ю. Любы жадаючы зможа падарыць гастра-сэт свайму сябру праз дадатак Gmoji, дзе кошт сэта адрозніваецца на 1 BYN, які і будзе адпраўлены ў падтрымку праграме.

Акрамя гэтага, падчас фестывалю ў вас будзе магчымасць адправіцца ў цёплае падарожжа на дваіх у Егіпет ад тураператара Aviabaltic.

Даведкі


Прэзентацыя электроннага выдання «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай...»

Дзе: Нацыянальная бібліятэка, галерэя «Лабірынт», г. Мінск, праспект Незалежнасці, 116, 3-ці паверх

Калі: 19 лютага, 16:00

Колькі каштуе: бясплатна

19 лютага ладзіцца прэзентацыя электроннага выдання «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай...», прысвечанага 180-годдзю з дня нараджэння Францішка Багушэвіча.

У гісторыі беларускага народа ёсць шмат велічных постацей, якія па праву лічацца духоўнымі арыенцірамі нацыі. Сярод іх — выдатны беларускі пісьменнік, паэт-дэмакрат, публіцыст Францішак Бенядзікт Казіміравіч Багушэвіч (1840–1900). Яго паэзія стала адказам для сучаснікаў на вострыя і глыбокія духоўныя пытанні. Фактычна за некалькі гадоў вершы набылі папулярнасць і сталі жыць у беларускім асяроддзі сваім жыццём. Яго творы перакладзены на рускую, украінскую, англійскую, балгарскую, венгерскую, літоўскую, нямецкую, сербскую і іншыя мовы свету.

«Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!» — менавіта гэтыя словы, якія ведае кожны беларус, з прадмовы да першага зборніка вершаў Ф. Багушэвіча «Dudka białaruskaja» паслужылі асновай для назвы рэсурсу.

Кожны знойдзе ў гэтым выданні тое асаблівае, што яго зацікавіць і закране: электронныя копіі першых прыжыццёвых выданняў паэта, сярод якіх «Dudka białaruskaja» 1891 і 1896 гг., вершаваны зборнік «Smyk białaruski» 1894 г.; даследаванні жыцця і творчай дзейнасці пісьменніка літаратуразнаўцаў У. Содаля, Я. Янушкевіча, Г. Кісялёва, І. Запрудскага і інш. Рэсурс дае магчымасць паглядзець на асобу Францішка Багушэвіча вачыма мастакоў, пранікнуцца ўшанаваннем яго памяці, пачытаць лісты і рукапісы самога паэта з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, убачыць фатаграфіі з фондаў Музея-сядзібы Францішка Багушэвіча «Кушляны».

Выданне будзе карысным для шырокага кола карыстальнікаў — ад школьнікаў і студэнтаў да выкладчыкаў і навукоўцаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй, літаратурай і культурай роднага краю.


Фільм «1917»

Дзе: кінатэатры г. Мінска

Калі: па 23 лютага

Колькі каштуе: ад 5 BYN

1917 год, разгар Першай сусветнай вайны. Двум юным салдатам даручаюць смяротна небяспечную місію. Яны павінны перасекчы варожую тэрыторыю і даставіць сакрэтнае паведамленне, якое прадухіліць немінучую гібель сотняў салдат... Ці змогуць яны выйграць гонку з часам?

На 92-й цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар» «1917» атрымаў 10 намінацый (у тым ліку «Лепшы фільм» і «Лепшы рэжысёр») і выйграў тры «Оскары», у тым ліку за «Лепшую аператарскую працу». Акрамя таго, на 77-й прэміі «Залаты глобус» фільм атрымаў перамогу ў намінацыях «Лепшы фільм — драма» і «Лепшы рэжысёр», а таксама выйграў 7 узнагарод на 73-й прэміі Брытанскай кінаакадэміі BAFTA, у тым ліку «Лепшы фільм» і «Лепшы рэжысёр».

Рэжысёр: Сэм Мэндэс

У ролях: Дын-Чарльз Чэпмен, Джордж Маккэй, Дэніэл Мэйс, Колін Фёрт, Піп Картэр, Эндзі Апола, Пол Цінта, Josef Davies, Білі Постлтуэйт, Гэбрыэл Акувудзіке.


Выстава «Віртуальная рэальнасць у мастацтве»

Дзе: ПлейВР, г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 9, памяшканне 6

Калі: па 31 сакавіка, штодзень з 10:00 да 22:00

Колькі каштуе: 20 BYN — чатыры праекты, 17 BYN — тры праекты на выбар, 14 BYN — два праекты на выбар, 7 BYN — адзін праект на выбар

Унікальны VR-праект Траццякоўкі запрашае зазірнуць у майстэрні Казіміра Малевіча і Наталлі Ганчаровай, а пасля  стаць галоўным героем шышкінскай «Раніцы ў сасновым лесе» і «Крыку» Эдварда Мунка.

VR-тэхналогіі пранікаюць у самыя розныя сферы чалавечага жыцця, актыўна выкарыстоўваюцца яны і ў музейнай справе. Траццякоўская галерэя прадстаўляе незвычайны праект, які дазваляе не проста дакрануцца да творчасці Казіміра Малевіча, Наталлі Ганчаровай, Івана Шышкіна і Эдварда Мунка, але і апынуцца ўнутры іх твораў, спасцігнуць творчыя метады вялікіх мастакоў.

Дзякуючы тэхналогіям віртуальнай рэальнасці, гледачы могуць стварыць уласную карціну ў найлепшых традыцыях рускага авангарду, прапанаваць сваю інтэрпрэтацыю «Раніцы ў сасновым лесе» і максімальна глыбока прачуць эстэтыку вядомага нарвежскага экспрэсіяніста.

Даведкі: +375 29 3232310 (A1)


Фільм «Лёд 2»

Дзе: кінатэатры г. Мінска

Калі: па 4 сакавіка

Колькі каштуе: ад 5,50 BYN

Што адбываецца ў казках пасля вяселля прынца і прынцэсы? Фігурыстка Надзя і хакеіст Саша ажаніліся і больш за ўсё на свеце мараць пра дзіця. Праўда, цана, якую ім давядзецца заплаціць за гэтую мару, будзе няўяўна высокая. Здаецца, што пасля такіх узрушанняў разлічваць на шчаслівы канец ужо немагчыма. Але, калі вы так думаеце, вы нічога не ведаеце аб сапраўдных казках...

Дзеянне фільма адбываецца пасля падзей, расказаных у арыгінальным фільме (Лёд, першая частка).

Рэжысёр: Жора Крыжоўнікаў

У ролях: Аляксандр Пятроў, Аглая Тарасава, Марыя Аронава, Юлія Хлынина, Надзея Міхалкова, Сяргей Кузняцоў, Сяргей Лавыгин, Віталь Карніенка, Вера Тарасава


Хакей. «Дынама-Мінск». Хатнія матчы

Дзе: Мінск-Арэна, г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 111

Калі: 17, 25, 27 лютага, 19:00

Колькі каштуе: ад 4 BYN

Хакейны клуб «Дынама-Мінск» — адна з візітных картак Беларусі. «Зубры» (менавіта такая мянушка ў хлопцаў) гуляюць у Кантынентальнай хакейнай лізе і канкуруюць з найлепшымі камандамі Усходняй і Цэнтральнай Эўропы. Іх матчы рэгулярна збіраюць аншлагі на «Мінск-Арэне» — адной з найбуйнейшых і самых сучасных пляцовак Старога Свету, якая ўмяшчае 15 тысяч гледачоў.

 

Тры цэнавыя катэгорыі матчаў. Традыцыйна ўсе хатнія матчы дзеляцца ў залежнасці ад рэйтынгу суперніка і дзён тыдня. Самы бюджэтны варыянт — матчы з панядзелка па чацвер, дзе кошт квіткоў катэгорыі «Эканом» вар'іруецца ад 4 да 7 рублёў.

Месцы каля пляцоўкі. У новым сезоне бюджэтныя месцы на арэне будуць не толькі пад брылём: глядзець хакей проста поруч з пляцоўкай, з самых першых шэрагаў зараз можна будзе па самым нізкім кошце (ад 4 рублёў у катэгорыі «Эканом»).


Выстава «Як накарміць чалавецтва»

Дзе: Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка, г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 7

Калі: па 29 лютага

Колькі каштуе: бясплатна

«Кожны чалавек у 2050 г. будзе мець патрэбу ў ежы, гэтак жа як і цяпер. Толькі вось людзей будзе на 2–3 млрд больш. Аднак каля 70 % земляў, прыдатных для вырошчвання прадуктаў, зараз ва ўжытку. І гэтая лічба вельмі хутка расце», — адзначае віцэ-прэзідэнт Сусветнага фонду дзікай прыроды (WWF) ЗША Джэйсан Клэй. Ён прапануе бяспечныя для біяразнастайнасці планеты спосабы накарміць чалавецтва, якое хутка расце, уключаючы генетычныя мадыфікацыі і скарачэнне харчовых адходаў.

У экспазіцыі прадстаўлены наступныя айчынныя і замежныя выданні: «Расійскі харчовы рынак», «Харчовая прамысловасць: навука і тэхналогіі». «Мясная індустрыя», «Food Technology», «Lebensmitteltechnik» і інш. 

Экспазіцыя будзе цікавая як спецыялістам у галіне харчовай прамысловасці, так і шырокаму колу насельніцтва.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

У сельгаскааператыве «Ніва-2003» Гродзенскага раёна цяпер працуе ажно 11 маладых спецыялістаў. 

Грамадства

Як працуюць маладыя спецыялісты ў Гарадоцкім раёне

Як працуюць маладыя спецыялісты ў Гарадоцкім раёне

Райцэнтр Гарадок знаходзіцца прыкладна за трыццаць кіламетраў ад Віцебска, недалёка — мяжа з Расіяй. Як там сёння з кадравым пытаннем?

У свеце

Барацьба з эпiдэмiяй у Пекiне: адлюстраванне ўзроўню мунiцыпальнага кiравання

Барацьба з эпiдэмiяй у Пекiне: адлюстраванне ўзроўню мунiцыпальнага кiравання

Да Кiтая ўвага ўсёй сусветнай супольнасцi прыкавана з розных прычын.

Грамадства

Кампазiтар Алег Елiсеенкаў: У нас з жонкай усё агульнае — i радасцi, i нягоды, i грошы

Кампазiтар Алег Елiсеенкаў: У нас з жонкай усё агульнае — i радасцi, i нягоды, i грошы

Са сваёй жонкай аўтар папулярных песень знаёмы амаль паўстагоддзя.