Вы тут

Расія прыпыняе ўезд грамадзян Кітая


З 20 лютага 2020 года будзе часова прыпынены пропуск грамадзян Кітайскай Народнай Рэспублікі праз дзяржаўную мяжу Расіі. Пра гэта паведаміла кіраўнік аператыўнага штаба па прадухіленні распаўсюджвання новай каранавіруснай інфекцыі віцэ-прэм'ер Таццяна Голікава па выніках пасяджэння штаба, піша rg.ru.


Прынятая абмежавальная мера датычыцца ўсіх грамадзян Кітая, якія ўязджаюць у Расію з мэтай працы, вучобы, бізнесу, турызму, а таксама ў прыватным парадку. "Рашэнне часовае, яно звязана з пагаршэннем эпідэміялагічнага становішча ў Кітаі і накіравана выключна на забеспячэнне бяспекі дзяржавы і абароны здароўя расіян" - піша партал.

Акрамя таго, па рашэнні аператыўнага штаба для грамадзян Кітая будзе часова прыпынены прыём дакументаў, афармленне і выдача запрашэнняў на ўезд у Расію для працы, а таксама дазволаў на прыцягненне і выкарыстанне замежных работнікаў. Гэтая мера дзейнічае ў дачыненні да грамадзян КНР, якія знаходзяцца па-за межамі Расіі.

З 19 лютага 2020 года часова прыпыняецца для грамадзян Кітая таксама прыём дакументаў, афармленне і выдача запрашэнняў на ўезд у Расію ў прыватных мэтах і для вучобы.Адпаведнае распараджэнне падпісаў старшыня ўрада РФ Міхаіл Мішусцін.

Раней РЖД прыпыніла пасажырскія зносіны з Кітаем. Таксама былі прыпынены і авіязносіны.

Паводле апошніх дадзеных, у свеце пацверджана 73 тысячы 336 выпадкаў захворвання на новы каранавірус. Колькасць ахвяр віруса ў Кітаі набліжаецца да 2 тысяч.

Прэв'ю: Жэньмінь Жыбао

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Метры ўжо патаннелі? Рынак нерухомасці ўвайшоў у стан доўгачасовай спячкі

Метры ўжо патаннелі? Рынак нерухомасці ўвайшоў у стан доўгачасовай спячкі

Практычна ўсе ўдзельнікі рынку цяпер у стане нявызначанасці.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Удалае паляванне і «Трэба глядзець дэтэктывы».

Грамадства

«Макiяж — адзенне для твару». Цi мужчынскiх рук гэтая справа?

«Макiяж — адзенне для твару». Цi мужчынскiх рук гэтая справа?

З якiмi мэтамi ў «жаночую» прафесію прыходзяць маладыя хлопцы?