Вы тут

Мовазнаўца Уладзімір Кошчанка: Людзі сталі гаварыць як перакладчык Google


Такую думку выказаў загадчык сектара камп’ютарнай лінгвістыкі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Уладзімір КОШЧАНКА падчас круглага стала «Роля iнфармацыйных тэхналогiй у захаваннi i папулярызацыi беларускай мовы», якi прайшоў у Выдавецкiм доме «Звязда».


«Можна сказаць, што роля інфармацыйных тэхналогій, якія, здавалася б, палягчаюць задачу таго ж перакладу, у пэўным сэнсе катастрафічная. Сёння не знойдзеш ніводнай газеты, ніводнага сеткавага выдання, якія б не карысталіся інтэрнэт-перакладчыкам, прычым менавіта з рускай мовы на беларускую. Я займаюся Корпусам беларускай мовы, які, як і ва ўсім свеце, мусіць працаваць на перспектыву, і ў плане перспектывы я ўжо не маю крыніц, з якіх браць тэксты для гэтага Корпуса, акрамя твораў класічнай беларускай літаратуры, але гэта ўжо „ўчора“, а не „сёння“ і тым больш не „заўтра“. А „сёння“ тэкст, перакладзены з дапамогай праграмы, нават з самым шыкоўным рэдагаваннем, — гэта тэкст з нулявой вартасцю. Ён перадасць толькі інфармацыю, але не багацце мовы. Гэта машынны тэкст, які паўтарае рускі сінтаксіс, рускія выразы — „пьяный в стельку“ перакладаецца як „п’яны ў вусцілку“, „проблема на лицо“ — „праблема на твар“... І многія думаюць, што так правільна! Людзі ўжо і гаварыць сталі як перакладчык Google, і лічаць, што гэта нармальна», — адзначыў навуковец.

Больш за тое, беларускамоўныя сайты чамусьці не карыстаюцца праграмамі праверкі арфаграфіі, якія былі, напрыклад, распрацаваны Інстытутам мовазнаўства. «Мы зрабілі праграму праверкі арфаграфіі. Здавалася б, што яшчэ трэба — бярыце, карыстайцеся. Ёсць версія для word, наступная версія будзе ўвогуле для windows. Усе беларускамоўныя інфармацыйныя парталы адмовіліся, пісьменнікі не карыстаюцца, хоць яна бясплатна ляжыць у інтэрнэце і створана на падставе нарматыўных слоўнікаў. І што, патрэбен закон ці ўказ, які прымусіць карыстацца гэтым прадуктам, каб менш было памылак у тэкстах?» — абураецца Уладзімір Кошчанка.

Прадукцыя, па словах мовазнаўцы, не выклікала цікавасці і сярод настаўнікаў.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш». Як дзейнічае Вярхоўны суд?

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш». Як дзейнічае Вярхоўны суд?

Пра першы год жыцця Вярхоўнага суда ў новым будынку — Валерый Калiнковiч.

Спорт

СААЗ рэкамендуе займацца спортам у хатнiх умовах

СААЗ рэкамендуе займацца спортам у хатнiх умовах

Сядзячы спосаб жыцця i нiзкi ўзровень фiзiчнай актыўнасцi могуць аказаць негатыўны ўплыў на здароўе.

Грамадства

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан: Сітуацыя з каранавірусам застаецца кантраляванай

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан: Сітуацыя з каранавірусам застаецца кантраляванай

У Беларусі з моманту выяўлення першага выпадку COVID-19 зарэгістравана 351 інфікаваных.