Вы тут

"Белтэхагляд": замест налепкі на шкло будзе выдавацца QR-код


Выдаваць дазвол на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху плануюць у электронным выглядзе, паведаміў дырэктар УП "Белтэхагляд" Юрый Лянчэўскі у інтэрв'ю газеце "СБ. Беларусь сегодня"


- Цяпер ствараюцца электронныя пашпарты на аўтамабілі, ідзе сыход ад папяровых носьбітаў, - паведаміў Юрый Лянчэўскі. - У бліжэйшай будучыні плануем ажыццяўляць выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху ў электронным выглядзе. У звычайным QR-кодзе будзе "зашытая" інфармацыя пра пройдзены дзяржтэхагляд. Прапановы ўжо накіраваныя ў Мінтранс. Звычайная налепка на шкло аб праходжанні дзяржтэхагляду - учарашні дзень.

Прэв'ю: spokoino.ru

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.