Вы тут

Рыхтуем грунт для розных культур


Існуе мноства варыянтаў глебагрунтоў. Каб выбраць правільны, трэба ўлічваць патрабаванні кожнай канкрэтнай культуры. Памідоры, напрыклад, аддаюць перавагу слабашчолачнай глебе з вялікай колькасцю арганікі, азоту і калію. Капуста аддае перавагу зямлі, у якую дададзена вапна і драўняны попел.


Можна прыгатаваць і ўніверсальную глебавую сумесь. Яна складаецца з дзвюх частак агароднай зямлі, адной часткі перагною або добра перапрэлага кампосту, адной часткі торфу і адной часткі пілавіння або пяску. У залежнасці ад таго, якая культура будзе вырошчвацца, неабходна дадаць у гэты субстрат пэўную колькасць угнаенняў.

Культура

 

Колькасць угнаенняў на 10 л субстрату

 

Капуста

 

15—20 г аміячнай салетры або мачавіны, 20—25 г суперфасфату, 10 г сернакіслага калію, 25 г даламітавай мукі

 

Агурок

 

8—10 г аміячнай салетры, 10—15 г суперфасфату, 10 г сернакіслага калію, 10 г даламітавай мукі

 

Тамат, перац, баклажан

 

8—10 г аміячнай салетры, 80 г суперфасфату, 20—30 г сернакіслага калію

 

Ні ў якім разе не высейвайце насенне агароднінных культур у чысты перагной або кампост. У іх утрымліваецца вельмі шмат пажыўных рэчываў, дзякуючы чаму саджанцы хутка нарошчваюць зялёную масу і выглядаюць вельмі прывабна. Аднак карані пры гэтым у іх развіваюцца слаба, таму расліны дрэнна прыжываюцца на ўчастку.

Не варта прасейваць кампаненты грунту для расады праз дробнае сіта — такі субстрат пасля паліву будзе «заплываць» і вельмі хутка закісне.

Як палепшыць пакупны грунт

Не ва ўсіх ёсць магчымасць самастойна прыгатаваць грунт для расады, і шмат хто купляе ўжо гатовы. Але не заўсёды такія глебасумесі адпавядаюць патрабаванням канкрэтных рассадных культур (асабліва гэта датычыцца ўніверсальных глебавых сумесяў).

Асноўным кампанентам універсальнага глебагрунту з'яўляецца торф. Яго недахопы — павышаная кіслотнасць і дрэнная водапранікальнасць. З-за гэтага расліны слаба развіваюцца і адстаюць у росце.

Каб вашы намаганні не зніклі дарма, такі грунт трэба «мадыфікаваць».

1. Дадайце ва ўніверсальны пакупны грунт такую ж колькасць абеззаражанай агароднай зямлі. Калі яе няма, выкарыстоўвайце тое, што ёсць пад рукой — нявыкарыстаны грунт для пакаёвых раслін, зямлю з вазонаў, якая засталася ад кветак, якія прапалі.

2. Каб знізіць кіслотнасць, дадайце трохі мелу або даламітавай мукі (1-2 ст. л. на вядро грунту).

3. Для рэгулявання вільготнасці субстрату можна дадаць крышталі гідрагелю. Толькі варта ўлічыць, што ў вільготным стане іх памер павялічваецца ў 200—300 разоў, таму іх трэба зусім крыху.


Парады бывалых

Хоць без ягадных кустоў і немагчыма ўявіць сабе дачу, але і клопату з імі шмат. Асабліва складана даглядаць за пладаноснымі галінкамі. Адно ўзвядзенне вакол раслін падпорак-аградак чаго варта!

На зіму гэтыя канструкцыі не пакінеш, таму што яны зламаюцца пад цяжарам засыпаных снегам галінак, а вясной трэба зноўку іх выстаўляць, ды пры гэтым яшчэ і памеры мяняць, бо кроны кустоў пастаянна разрастаюцца.

А можна паспрабаваць пасля збору ўраджаю ўсе галінкі на кустах, на сярэдзіне іх вышыні, прыхопліваць у пучкі шпагатам (не туга!), які трэба прывязаць да калкоў, убітых у цэнтры кустоў (самыя ніжнія галінкі, якія ляжаць на зямлі, адрэзаць).

У такім выглядзе ягаднікі сыходзяць у зіму (галінкі стаяць роўна і не ламаюцца пад снегам) і будуць потым стаяць да наступнай уборкі ўраджаю. Кусты добра ветраюцца, ягады не пэцкаюцца брудам.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.