Вы тут

У Брэсцкім раёне знойдзена супрацьтанкавая стрэльба часоў ВАВ


Пра гэтую незвычайную знаходку паведаміла УУС Брэсцкага аблвыканкама.


Падчас правядзення растлумачальнай гутаркі з насельніцтвам пра небяспеку, якую тоіць у сабе незаконнае захоўванне зброі, да супрацоўніка міліцыі звярнулася мясцовая жыхарка з заявай аб тым, што ў вёсцы Грушаўка на яе падворку закапаны рарытэтны асобнік стрэльбы.

Прыбыўшыя на месца знаходжання схованкі праваахоўнікі выявілі процітанкавую стрэльбу часоў Вялікай Айчыннай вайны. Гэтая агнястрэльная ручная зброя, якая характарызуецца вялікай дульнай энергіяй кулі, прызначалася для паразы танкаў праціўніка, іншай браніраванай і небраніраванай і тэхнікі, а таксама жывой сілы ў абарончых збудаваннях рознага тыпу, у тым ліку на даволі значнай адлегласці. У апошняй якасці найбольшае прымяненне атрымала ў канцы вайны, калі савецкія байцы выкарыстоўвалі супрацьтанкавую стрэльбу фактычна ў якасці буйнакалібернай снайперскай вінтоўкі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.