Вы тут

Цукар будзе каштаваць мінімум 1,5 рубля сама меней да 30 сакавіка


МАРГ на 30 дзён працягнула дзяржрэгуляванне коштаў на белы крышталічны цукар. Гэта прадугледжана пастановай ад 25 лютага № 17. Устаноўленая лімітавая мінімальная цана ў 1,5 рубля будзе дзейнічаць па 30 сакавіка ўключна - як на ўвезены цукар, так і на выраблены ў нашай краіне.


Дзяржава могуць рэгуляваць цэны на цукар белы крышталічны як на сацыяльна значны тавар не больш за 90 дзён на працягу аднаго года. Але са згоды ЕЭК гэты тэрмін можна падоўжыць.

Фота: vb.by

Лімітавую мінімальную рознічную цану на цукар белы крышталічны у 1,5 рубля на 90 дзён увялі з 1 кастрычніка 2019 года. Затым з 1 студзеня гэтага года ўвялі рэгуляванне яшчэ на 60 дзён - да 1 сакавіка. Гандлёвыя сеткі не могуць прадаваць яго танней за гэтую суму.

У МАРГ тлумачылі раней, што неабходнасць увядзення часовага рэгулявання цэн на цукар была выкліканая "павелічэннем матэрыяльных выдаткаў і пагаршэннем фінансавага стану арганізацый цукровай галіны ва ўмовах зніжэння аб'ёмаў продажаў".

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.