Вы тут

Дзяржнафтакампанія Азербайджана паставіць у сакавіку 250 тысяч тон нафты ў Беларусь праз Адэсу


Дзяржнафтакампанія Азербайджана ў сакавіку паставіць для Беларусі тры партыі нафты агульным аб'ёмам каля 250 тысяч тон праз порт Адэсы і нафтаправод "Адэса-Броды", паведамілі interfax.by ў прэс-службе канцэрна "Белнафтахім".


"Ёсць дамоўленасці з Socar Trading пра пастаўку ў сакавіку трох партый нафты агульным аб'ёмам каля 250 тыс. тон у порт Піўдзенны (Адэская вобласць). Далей нафта будзе прапампаваная па трубаправодзе Адэса-Броды і затым праз Броды-Мазыр на "Дружбе" на Мазырскі НПЗ", - сказаў прадстаўнік прэс-службы.

У канцэрне таксама паведамілі, што першая партыя ў пятніцу ўжо адпраўлена з порта Джэйхан (Турцыя). На працягу месяца Socar Trading паставіць у порт Адэсы яшчэ два танкеры - 80 тысяч тон Urals з Наварасійска (Расія) і 80 тысяч тон Azeri light з Супса.

Прэв'ю: moika78.ru

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.