Вы тут

У Савеце Рэспублікі адбудуцца прамыя тэлефонныя лініі


У Савеце Рэспублікі працягваецца практыка правядзення прамых тэлефонных ліній і прыёмаў грамадзян.


У сераду, 18 сакавіка, старшыня Савета Рэспублікі Наталля КАЧАНАВА правядзе прамую тэлефонную лінію. Званкі будуць прымацца з 10.00 да 13.00 па тэлефоне 8 (017) 328 53 24.

Акрамя таго, на наступных двух тыднях члены Прэзідыума Савета Рэспублікі будуць весці асабістыя прыёмы грамадзян, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб.

Так, у аўторак, 17 сакавіка прыём грамадзян правядзе старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар ЛІСКОВІЧ.

На наступны дзень, у сераду, 18 сакавіка адбудзецца прыём грамадзян у старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргея СІЎЦА.

Праз тыдзень, таксама ў сераду, 25 сакавіка грамадзян выслухае старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей РАЧКОЎ.

Нагадаем, што асабістыя прыёмы праходзяць у Мінску па адрасе: вуліца Кірава, 49.

Пра парадак прыёму можна даведацца па тэлефонах: 8 (017) 327 46 76; 327 46 74.

Прэв'ю: softcom.ua

Загаловак у газеце: Уважліва і кампетэнтна

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.