Вы тут

Друкаваць сілай думкі


Китайский университет разрабатывает технологии «мозг-компьютер».


У лабараторыі Цяньцзіньскага ўніверсітэта, размешчанага ў горадзе Цяньцзінь на поўначы Кітая, студэнт у шапачцы з электродамі сядзіць за камп’ютарам і друкуе без дапамогі рук, толькі сілай сваёй думкі.  Усё гэта атрымалася дзякуючы ўжыванню тэхналогіі інтэрфейсу «мозг-камп’ютар» (ІМК), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

У галіне тэхналогіі ІМК Цяньцзіньскі ўніверсітэт дасягнуў новага поспеху.  ВНУ пры супрацоўніцтве з Кітайскай карпарацыяй электронікі (China Electronics Corporation) распрацавала высокаінтэгральны чып ІМК і валодае незалежным правам на інтэлектуальную ўласнасць гэтай вынаходкі.

Як адзначыў прадстаўнік Інстытута медыцынскай інжынерыі і трансляцыйнай медыцыны Цяньцзіньскага ўніверсітэта, такі чып можа распазнаваць нават вельмі слабы сігнал электраэнцэфалографа галаўнога мозгу чалавека, эфектыўна разумець і выконваць намер карыстальніка.

Па словах даследчыка, абсталяванне можа выкарыстоўвацца ў такіх сферах, як спецыяльная і рэабілітацыйная медыцына, апрацоўка сігналаў.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.