Вы тут

Спалучыць трыдыцыі і інвестыцыі


У Сучжоў стварылі фонд для захавання старажытнага раёна Гусу.


У горадзе Сучжоў правінцыі Цзянсу на ўсходзе Кітая было падпісана пагадненне аб стварэнні фонду ў памеры 2 млрд юаняў (каля 290 млн долараў) для захавання рэліквій ў старажытным раёне Гусу, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Гарадок Гусу мае больш чым 2500-гадовую гісторыю і знаходзіцца ў сённяшнім аднайменным раёне горада Сучжоў. Па паведамленні гарадскога ўрада, дадзены фонд будзе выкарыстоўвацца для вывучэння гістарычных і культурных рэсурсаў у раёне Гусу, а менавіта старажытных дамоў, гістарычных рэліквій, нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Дадзены фонд таксама будзе інвеставаць у захаванне і выкарыстанне старажытнага раёна, а таксама камерцыялізацыю старажытных будынкаў і гандлёвых брэндаў. У Сучжоў, што прыкладна ў 20 хвілінах руху на хуткасным цягніку ад кітайскага мегаполіса Шанхай, можна ўбачыць старажытны гарадок з 2500-гадовай гісторыяй і больш чым 100 класічных садоў, дзевяць з якіх унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

«Захаванне і развіццё - гэта не гульня з нулявой сумай, - сказаў Сюй Ган, кіраўнік урада раёна Гусу. - Мы спадзяемся, што рынкавая сіла зможа прыўнесці новыя жыццёвыя сілы ў старажытны раён, злучаючы яго мінулае і будучыню, а таксама спалучаючы яго традыцыі з  інавацыямі».

Прэв’ю: votpusk.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.