Вы тут

Гуляем у экагульні!


Гэтымі днямі я папрасіла сваіх сяброў, якія даўно захапляюцца камп’ютарнымі гульнямі, параіць мне адну ці некалькі на экалагічную тэматыку. Думалі яны над маёй задачкай вельмі доўга, але ў выніку сказалі, што такіх увогуле не існуе. Паверыць у гэта мне было цяжка, і я пачала пошукі сама. На жаль, аказалася, што сапраўды “зялёных” гульняў амаль няма (вось вам на заметку, сябры, вольная ніша!). Аднак некалькі я ўсё ж знайшла, а ў штосьці нават гуляла раней. Дзялюся гэтым спісам з вамі!

Tyto Ecology

Гульня для тых, хто хоча даведацца, чаму ў прыродзе так усё ўзаемазвязана, а таксама пашырыць свой кругагляд. Распрацоўшчыкі прапануюць нам стварыць сваю асабістую экасістэму, якая дзейнічае па законах рэальнага свету. Гэта значыць, нельга засяліць планету толькі любімымі жывёламі, напрыклад, трусікамі, і забыцца пра тое, чым яны харчуюцца, а таксама пра тых, хто харчуецца імі (пра харчовы ланцужок, спадзяюся, памятаеце). У гульні прадстаўлены больш за 70 жывёл і раслін, што будзе не толькі цікава, але і карысна пачынаючым эколагам і біёлагам. У распараджэнне даецца дастаткова вялікая тэрыторыя, у дапамогу – мапа і навігатар. Застаецца толькі ўважліва і з розумам усім кіраваць.

Shelter 1 і 2

Пагадзіцеся, наўрад ці хто часта ставіць сябе на месца жывёл. Таму нам цяжка зразумець, што яны адчуваюць і як выжываюць. У гэтай гульні распрацоўшчыкі прапануюць у першай частцы апынуцца “ў шкуры” барсука, а ў другой – рысі. Shelter перакладаецца з англійскай як “прытулак”. І насамрэч, героі заўсёды знаходзяцца ў пошуках бяспечнага месца, дзе ім не будуць пагражаць драпежнікі. Але асноўная місія – выхаваць патомства і навучыць яго выжываць у цяжкіх умовах. Гэта гульня вельмі эмацыянальная, бо часам прырода не шкадуе яшчэ неакрэплых жывёл. Але і вучыць яна шмат чаму!

Сартуем смецце з аленем Лявонам

Фота hrodna.life

Не магу не параіць гульню ад беларускіх распрацоўшчыкаў на беларускай мове. Яшчэ не ведаеце, як правільна сартаваць адходы? Тады вам абавязкова трэба пасябраваць з аленем Лявонам. Гэта гульня мае знаёмую многім механіку “лінія”. Каб сабраць смецце для перапрацоўкі, трэба знайсці не менш за тры прадметы аднаго віду, але неабавязкова аднолькавыя. Галоўнае, каб яны ішлі ў адзін кантэйнер. З кожным узроўнем гульня будзе ўскладняцца. Так, калі напачатку трэба ўпарадкаваць 4 віды адходаў, то напрыканцы іх ужо больш за дзясятак. Але – увага! – гульня вельмі зацягвае, таму лепш адвесці для яе пэўны час.

Metro 2033

Украінская гульня ў трох частках, якая грунтуецца на аднайменным рамане Дзмітрыя Глухоўскага. Дзеянне разгортваецца ў Маскве, што перажыла ядзерны выбух. Частка людзей змагла схавацца ў метро, дзе яны стварылі своеасаблівы горад са сваімі правіламі і законамі. Аднак усе яны, нават тое пакаленне, якое бачыла зямлю і прыроду толькі на фотаздымках, мараць знайсці чыстае ад радыяцыі месца. Досыць жорсткая, але вельмі цікавая і, як па мне, з глыбокім сэнсам гульня зацягвае амаль з першай хвіліны. На працягу ўсяго сюжэту, асабліва ў першых дзвюх частках, бо часта падкрэсліваецца адным з персанажаў, адчуваецца боль і страх ад таго, што ўжо нічога нельга выправіць. Распрацоўшчыкі быццам паказваюць, чаго чакаць, калі мы, людзі, не пачнем клапаціцца пра свой дом. А будзе ўсё вельмі дрэнна...

Маша Зялёная

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш»

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш»

Пра першы год жыцця Вярхоўнага суда ў новым будынку — Валерый Калiнковiч.

Спорт

СААЗ рэкамендуе займацца спортам у хатнiх умовах

СААЗ рэкамендуе займацца спортам у хатнiх умовах

Сядзячы спосаб жыцця i нiзкi ўзровень фiзiчнай актыўнасцi могуць аказаць негатыўны ўплыў на здароўе.

Грамадства

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан: Сітуацыя з каранавірусам застаецца кантраляванай

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан: Сітуацыя з каранавірусам застаецца кантраляванай

У Беларусі з моманту выяўлення першага выпадку COVID-19 зарэгістравана 351 інфікаваных.