На сёння 15 пацыентаў, у якіх тэст даў станоўчы вынік, ужо вылечаны і выпісаныя з медыцынскіх устаноў, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Яшчэ 61 пацыент знаходзіцца ў шпіталях пад пастаянным медыцынскім кантролем і на лячэнні. Некаторыя пацыенты пасля праходжання лячэння ўжо атрымалі адмоўныя тэсты і рыхтуюцца да выпіскі. Плануецца, што яна адбудзецца ў пачатку наступнага тыдня.
Працэдура тэставання арганізавана з 23 студзеня. За гэты час праведзена больш за 20 тысяч тэстаў.
У пятніцу было вядома пра 69 выпадкаў каранавіруса ў Беларусі.
Прэв'ю: Depositphotos.com
Што за таемнымі дзвярыма?