Вы тут

У Кітаі апублікаваны спіс 16 новых прафесій


Яны сканцэнтраваны ў сферы новых індустрый і сучаснага сэрвісу.


Па паведамленні Міністэрства працоўных рэсурсаў і сацыяльнага забеспячэння КНР, дадзенае ведамства сумесна з Дзяржаўным упраўленнем па наглядзе за рынкам і Дзяржаўным статыстычным упраўленнем Кітая апублікавалі спіс 16 новых прафесій, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Сярод іх - інжынерна-тэхнічны работнік па інтэлектуальнай вытворчасці, інжынерна-тэхнічны работнік у галіне прамысловага інтэрнэту, інжынерна-тэхнічны работнік у сферы віртуальнай рэальнасці, кіраўнік гандлёвымі сеткамі, адміністратар па кіраванні ланцужком паставак, дастаўшчыкоў інтэрнэт-заказаў, інструктар па штучнаму інтэлекту, інспектар па ахове навакольнага асяроддзя ў галіне электрычных і электронных вырабаў, аператар СМІ, спецыяліст па догляду за людзьмі, спецыяліст па рэспіраторнаму лячэнню, кансультант па прафілактыцы і кантролі прыроджаных дэфектаў, кансультант па рэабілітацыйным тэхналогіях, майстар-рамонтнік па БПЛА, рамонтнік чыгункі і рабочы па зборным будаўніцтве.

Класіфікацыя новых прафесій была ажыццёўлена Міністэрствам працоўных рэсурсаў і сацыяльнага забеспячэння КНР, спіс быў складзены згодна з неабходным стандартам і працэдурам, а таксама праз анлайн-платформы быў паказаны грамадскасці. Спіс быў зацверджаны толькі пасля збору ўсіх ідэй адпаведных ведамстваў і прадстаўнікоў розных слаёў грамадства. Новыя прафесіі, галоўным чынам, сканцэнтраваны ў сферы новых індустрый і сучасным абслугоўванні.

Па словах кампетэнтнай асобы Міністэрства працоўных рэсурсаў і сацыяльнага забеспячэння КНР, значэнне ў публікацыі новых прафесій заключаецца ў шэрагу фактараў. Па-першае, і перш за ўсё, стымулюецца працаўладкаванне і заахвочваецца стварэнне ўласнага бізнесу. Услед за эканамічным і грамадскім развіццём, пастаянна з'яўляюцца новыя фарматы і прафесіі. Урад краіны збірае і стандартызуе гэтыя новыя прафесіі, а таксама публікуе іх, павялічваючы ступень іх грамадскага прызнання. Па-другое, стымулюецца правядзенне рэфармавання прафесійнай адукацыі і навучання. Ну і, нарэшце, такім чынам прасоўваецца прамысловае развіццё.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш»

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш»

Пра першы год жыцця Вярхоўнага суда ў новым будынку — Валерый Калiнковiч.

Спорт

СААЗ рэкамендуе займацца спортам у хатнiх умовах

СААЗ рэкамендуе займацца спортам у хатнiх умовах

Сядзячы спосаб жыцця i нiзкi ўзровень фiзiчнай актыўнасцi могуць аказаць негатыўны ўплыў на здароўе.

Грамадства

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан: Сітуацыя з каранавірусам застаецца кантраляванай

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан: Сітуацыя з каранавірусам застаецца кантраляванай

У Беларусі з моманту выяўлення першага выпадку COVID-19 зарэгістравана 351 інфікаваных.