Вы тут

ЗША выдзеляць Беларусі $1,3 млн для барацьбы з COVID-19


Дзяржаўны дэпартамент ЗША вырашыў аказаць Беларусі дапамогу ў памеры $1,3 млн. Грошы будуць выдзелены на патрэбы аховы здароўя, паведамляе БЕЛТА.


Сродкі выдзелены на барацьбу з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі: падрыхтоўку лабараторый, дыягностыку COVID-19, падтрымку тэхнічных экспертаў, інфармаванне пра рызыкі падчас пандэміі і іншыя мерапрыемствы.

Усяго Дзяржаўны дэпартамент і Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID) вылучылі $274 млн на дапамогу дзясяткам краін свету ў сувязі з пандэміяй COVID-19. $23,4 млн прадастаўлена СААЗ і ЮНІСЭФ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.